In English:
The Kremlin wants to join the temporarily occupied terrirories of Ukraine and Georgia to Russia
На русском языке:
Медуза: Кремль хочет присоединить к РФ оккупированные территории Украины и Грузии
Выданне «Медуза» са спасылкай на свае крыніцы паведамляе, што ў Крамлі не адмовіліся ад ідэі правесці рэферэндумы па далучэнні да Расіі АРДЛА, часова акупаваных тэрыторый Украіны і Паўднёвай Асеціі (часова акупаваная РФ тэрыторыя Грузіі). Меркаванай датай называецца 11 верасня — адзіны дзень галасавання.
Па словах суразмоўцаў «Медузы», разам з рэферэндумамі ў самаабвешчаных рэспубліках Данбаса можа прайсці і плебісцыт аб «зліцці» з Расіяй у Беларусі.
«Але гэта калі атрымаецца прадавціь Лукашэнку, які ад такога сцэнару ўсяляк сыходзіць», — падкрэслівае адзін з суразмоўцаў.
Дапоўнена:
Камандзе iSANS яшчэ ў пачатку траўня стала вядома аб праўках ў Канстытуцыю РФ, якія дазволяць па новым алгарытме «далучаць» да Расіі часова акупаваныя тэрыторыі іншых краін — Грузіі (Паўднёвая Асеція і Абхазія), Украіны (АРДЛО + тэрыторыі часова акупаваныя пасля 24 лютага 2022 года), Малдовы (Прыднястроўе).
Мэта? Меркавана, каб дакументальна аформіць «права на зямлю», каб у выпадку контрнаступлення той жа Украіны (а яно будзе, само сабой) заявіць у розных ААНах і іншых міжнародных арганізацыях аб тым, што ідзе напад ужо на тэрыторыю Расіі. Не ведаю, што гэта можа змяніць у бягучай сітуацыі, але дапусцім. Расіяне ж пачыналі вайну з чаканнем, што іх у Кіеве сустрэнуць з кветкамі праз 2-3 дні. Вынік усім вядомы.
А вось наконт укіду пра Беларусь, і асабліва фразы «калі атрымаецца прадушыць Лукашэнку, які ад такога сцэнару ўсяляк сыходзіць» — усё нашмат цікавейшае. Для пачатку пра фразу — у чарговы раз на рускамоўную аўдыторыю (і ў цэлым рэгіён Расія — Беларусь — Украіна) Лукашэнка спрабуюць паднесці як «гарант незалежнасці» і да т.п., што, зразумела, з’яўляецца поўнай падменай паняццяў і чарговай спробай уседзець на 2 крэслах.
Па-другое, на дадзены момант для Расіі няма ніякай неабходнасці ў дадатковым рэферэндуме і «зліцці» з Беларуссю. Саюзная дзяржава Расіі і Беларусі поўнасцю закрывае большую частку патрабаванняў РФ. Лукашэнка, як дварняк Пуціна, будзе выконваць усё, што яму скажуць з Крамля, прадаўшы незалежнасць і суверэнітэт Беларусі ў абмен на сваё крэсла ў 2020 годзе (а то і раней, але тут лепш нават не пачынаць спрэчку).
Расіі абсалютна законна можа завезці ў Беларусь ядзерную (тактычную ці стратэгічную) зброю, і бягучыя дамовы паміж РФ і РБ дазваляюць ёй гэта зрабіць без усялякіх ліпавых рэферэндумаў.
Таму будзем сачыць далей за тым, што адбываецца па гэтай тэме, але я б раіў больш глядзець на актыўнасць Крамля на тэрыторыі Украіны і Грузіі.