pravda.com.ua
4 хв.

In English: Did Medvedchuk fly to Turkey from Minsk after the exchange?
На русском языке: Медведчук после обмена из Минска улетел в Турцию?

21 верасня стала вядома аб абмене 215 вайскоўцаў УСУ на прарасейскага палітыка Віктара Медзвядчука і 55 вайскоўцаў УС РФ. Раней мы пісалі, што лагістыка і абмен палоннымі праходзілі праз аэрапорт «Гомель». Аднак не ўсе палонныя паляцелі з Гомеля ў Расію. І вось чаму.

Сёння расійскае выданне «Коммерсанть» са спасылкай на прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Тайіпа Эрдагана паведаміла, што пасля абмену Віктар Медзвядчук з Турцыі адправіўся ў Расію. Гэта звязана з тым, што абмен пяці камандзіраў палка «Азоў» і Медзвядчука адбываўся ў Турцыі пад пратэкцыяй прэзідэнта Эрдагана. Але як тады Медзвядчук патрапіў у Турцыю?

21 верасня ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» прызямліўся бізнес-джэт з бартавым нумарам RA-02811, які прыляцеў з Масквы (аэрапорт «Унукава»). І ўжо раніцай 22 верасня самалёт з Мінска адправіўся ў Стамбульскі аэрапорт імя Атацюрка, куды прыбыў у 17:00 таго ж дня.

Украінскія ўлады паведамлялі, што абмен палоннымі адбываўся ў некалькіх лакацыях. Усё гэта паказвае на тое, што Медзвядчук разам з 55 палоннымі вайскоўцамі ВС РФ прывезлі ў Беларусь. Ваеннаслужачых транспартным самалётам даставілі з аэрапорта «Гомель» у Маскву.

Медзвядчука ж асобна даставілі ў Менск, а адтуль бізнэс-джэтам пераправілі ў Стамбул. І ўжо са Стамбула на тым жа самалёце ён адбыў у РФ. Борт здзейсніў пасадку ў Маскве сёння ў 12:20. На вяртанні Медзвядчука ў Расію настойваў асабіста Уладзімір Пуцін.

Папярэдні матэрыял
Новы пакет санкцыяў ЕС можа закрануць беларускую IT-сферу
Наступны матэрыял
Расіяне масава афармляюць карты ў беларускіх банках у апошнія дні

Iншыя матэрыялы