Новы пакет санкцыяў ЕС можа закрануць беларускую IT-сферу

Фота: pixel2013 / pixabay.com
2 хв.

In English: A new package of EU sanctions may affect the Belarusian IT sector
На русском языке: Новый пакет санкций ЕС может затронуть беларусскую IT-сферу

Пра гэта паведамляе Reform.by са спасылкай на выданне Financial Times. Паводле інфармацыі крыніц выдання, новы пакет санкцый, акрамя механізма абмежавання цэн на расійскую нафту, можа ўключаць у сябе меры, накіраваныя на расійскую сферу інфармацыйных тэхналогій, кібербяспекі і праграмнага забеспячэння.

Польшча і краіны Балтыі таксама выступаюць за тое, каб санкцыі, у тым ліку абмежаванні даступнасці інфармацыйных і іншых паслуг у IT-сферы, былі ўведзены і ў адрас Беларусі.

Папярэдні матэрыял
Затрыманы генеральны дырэктар «Острова чистоты и вкуса» Віктар Рамук
Наступны матэрыял
Медзвядчук пасля абмену з Мінска паляцеў у Турцыю?

Iншыя матэрыялы