На русском языке:
Мэр Житомира призвал исключить руководителей беларусских городов из проекта «Соглашение мэров»
Пра гэта Сяргей Сухамлін, мэр Жытоміра, паведаміў у сваім відэазвароце ў Facebook.
«Сярод падпісантаў гэтага пагаднення — сотні еўрапейскіх гарадоў, гарадоў розных краін, у тым ліку з Беларусі. Падпісантамі гэтай дамовы былі беларускія мэры. Мэры тых гарадоў, з якіх узляталі самалёты, дзе базаваліся расійскія войскі, з якіх запускаюць ракеты, у тым ліку і па Жытоміру. Жытомір быў адным з першых гарадоў ва Украіне, які далучыўся да гэтай ініцыятывы. Жытомір сёння з’яўляецца першым горадам ва Украіне, які патрабуе ад сусветнай арганізацыі, ад усіх мэраў выключыць з гэтага пагаднення беларускія гарады. Там няма мэраў. Там ёсць «прызначэнцы», якіх «бацько» паставіў кіраваць гарадамі. Мы іх не чулі, затое чулі іх ракеты», — сказаў Сяргей Сухамлін.