Microsoft пазбавіў «Белавія» доступу да ўсяго пакета аплікацый Microsoft 365

Microsoft 365
Эксклюзіў
4 хв.

In English: Microsoft deprived Belavia of access to the entire package of Microsoft 365 applications
На русском языке: Microsoft лишил «Белавиа» доступа ко всему пакету приложений Microsoft 365

Рэдакцыі Motolko.help стала вядома, што кампанія Microsoft заблакавала падаванне паслуг авіякампаніі «Белавія» з-за траплення пад санкцыі. У рэдакцыі ёсць копія гэтага дакумента.

Гаворка ідзе аб блакаванні ўсіх уліковых запісаў «Белавія» ў пакеце аплікацый Microsoft 365. Іншымі словамі, Белавія пазбавілі ліцэнзіі на доступ да: Word, Excel, PowerPoint, Outlook, OneNote, Teams, хмарнаму сховішча OneDrive, карпаратыўнай сацсеткі Yammer, планавальніку Microsoft To Do, стрымінгавага сэрвісу Microsoft Stream і дзесяткам іншых аплікацый і паслуг.

Варта разумець, што альтэрнатывы экасістэме Microsoft 365 проста няма. У «Белавія», як і ў любой іншай буйной кампаніі, на праграмах Microsoft маглі быць напісаны дзясяткі тысяч дакументаў, зводных табліц, карпаратыўная пошта з дадзенымі кліентаў і карпаратыўны мэсанджар таксама мог быць на сэрвісе Microsoft Teams.

Нагадаем, што ў чэрвені 2022 г. Міністэрства гандлю ЗША зрабіла больш жорсткім экспартны кантроль у дачыненні да авіякампаніі «Белавія» за выкананне рэйсаў на самалётах Boeing у парушэнне абмежаванняў, уведзеных пасля ўварвання Расіі ва Украіну. А яшчэ ў 2021 годзе авіякампанія патрапіла пад санкцыі ЕС і Швейцарыі.

Папярэдні матэрыял
Святлана Ціханоўская здзяйсняе візіт у Канаду
Наступны матэрыял
«Нам не патрэбны смак ачка, вярніце Мак!»: У Instagram з'явіўся акаўнт «Вкусно и точка Беларусь» і вось, што ім пішуць беларусы

Iншыя матэрыялы