МіГ-31К прылятаў на 2 дні, авіяактыўнасць ПКС РФ у Беларусі за кастрычнік вырасла

4 хв.

На русском языке: МиГ-31К прилетал на 2 дня, авиаактивность ВКС РФ в Беларуси за октябрь выросла

За кастрычнік авіяцыйная актыўнасць ПКС РФ у параўнанні з вераснем павялічылася. Цягам месяца расійская авіяцыя прылятала на беларускія аэрадромы ў і аэрапорты:

  • Аэрадром «Мачулішчы» — 1 Ту-154, 1 Ту-214 і 1 Ан-124;
  • Аэрадром «Баранавічы» — 1 Ан-12;
  • Нацыянальны аэрапорт «Мінск» — 1 Ан-148 (ФСБ РФ) і 2 Ту-154М;
  • Аэрапорт «Гомель» — 1 Іл-76.

Авіяцыйная групоўка ПКС РФ, якая ўвесь час знаходзіцца ў Беларусі, на бягучы момант складаецца толькі з 4 знішчальнікаў Су-30СМ, якія базуюцца на аэрадроме «Баранавічы».

МіГ-31К прылятаў на 2 дні, авіяактыўнасць ПКС РФ у Беларусі за кастрычнік вырасла

Асобна варта сказаць, што ў кастрычніку ў Беларусь прыляталі 2 знішчальнікі-перахопнікі МіГ-31К ПКС РФ. Першы прыбыў 9 кастрычніка ў «Мачулішчы», а 10 кастрычніка прыляцеў другі і ў той жа дзень абодва паляцелі з Беларусі.

Да гэтага самалётаў МіГ-31К не было ў Беларусі амаль паўтара года — з 6 красавіка 2023 г. МА РБ прылёт МіГаў ніяк не каментавала.

Цалкам з аглядам ваеннай актыўнасці за кастрычнік можна азнаёміцца ​​тут.

Папярэдні матэрыял
Колькасць УС РФ у Беларусі па-ранейшаму не змянілася
Наступны матэрыял
Сталі вядомыя прозвішчы 5-і палітвязняў, якія выйшлі на волю

Iншыя матэрыялы