На русском языке:
«Мигрантов действительно стало больше»: в Минске их замечают от Малиновки до Востока
На мінулым тыдні мы пісалі, што крыніцы паведамляюць пра значнае павелічэнне колькасці мігрантаў за апошні месяц. Дзякуючы вам гэтую інфармацыю ўдалося цалкам пацвердзіць і адказаць на шэраг пытанняў датычна лакацый, дзе іх часта заўважаюць і што яны спрабуюць купіць.
❔ Дзе заўважаюць мігрантаў?
Большасць крыніц паведамляе, што апошнім часам бачылі іх на рынках, а таксама ў буйных ГЦ у Малінаўцы, на Усходзе, Каменнай Горцы, Лагойскім тракце і на Нямізе.
❔ Што купляюць мігранты?
Асноўныя тавары, якія цікавяць мігрантаў: сім-латкі, танныя мабільныя тэлефоны і сім-карты.
❔ Якія пераважаюць нацыянальнасці?
Сярод тых, каго змаглі ідэнтыфікаваць, выдзяляюць выхадцаў з Егіпта, Кубы, Сірыі, Ірака і Пакістана.
Размаўляюць яны на арабскай і дрэнна ведаюць англійскую. Што яшчэ пішуць крыніцы:
💬 «Арабаў стала больш. Сам асабіста бачыў групу з 5 чалавек. 4 стаялі каля дзвюх машын, у цемры. А міма аднаго я прайшоў побач. Дык вось ён быў у гумавых уцепленых ботах. Размаўляў па мэсэнджары на арабскай»;
💬 «Мігрантаў сапраўды стала больш, прыходзяць звычайна кампаніямі 3-5 чалавек, на англійскай часцей не гавораць. Часам з імі нехта накшталт суправаджаючага, які валодае або рускай, або англійскай мовай»;
💬 «У адным з лагераў для бежанцаў у Польшчы прывезлі групу мігрантаў, якіх злавілі ў раёне Бяла-Падляскі. Яны спрабавалі са мной размаўляць на беларускай праз гугл-перакладчык. Распавядалі, што яны з Брэста, былі ў Мінску (паказваў фоткі з макдональдса). Іх мэта – Германія і тут яны не затрымліваюцца. Паводзяць сябе нахабна. Англійскую амаль не ведаюць».