Мікалая Клімовіча пахаваюць 12 траўня на могілках у Пінску

Позірк анлайн
3 хв.

На русском языке: Николая Климовича похоронят 12 мая на кладбище в Пинске

Пра гэта паведаміла выданне «Позірк Анлайн». Цела палітвязня ў Пінск з Віцебска прывязуць 11 траўня, паведаміла журналістам крыніца, якая вырашыла застацца ананімнай. На наступны дзень запланаванае развітанне з палітвязнем каля яго дома, у 14 гадзін – пахаванне на могілках «Таргошыцы».

Мікалая Клімовіча пахаваюць 12 траўня на могілках у Пінску

Нагадаем, што 28 лютага 2023 года «суд» Пінскага раёна і Пінска прыгаварыў Клімовіча да 1 года калоніі за «абразу» Аляксандра Лукашэнкі. Ён паставіў знак «смешна» пад малюнкам, на якім Лукашэнка і Уладзімір Пуцін былі ў нацысцкай форме.

Мікалай Клімовіч перанёс інсульт і складаную аперацыю на сэрцы. Перад прысудам ён казаў:

«Любое турэмнае знявольванне для мяне – гэта смерць, таму што я павінен быць пад сталым наглядам урача, прымаць вялікую колькасць моцных лекаў. Я магу не вытрымаць нават месяца».

Мікалай Клімовіч памёр памёр 7 траўня. У калоніі ён прабыў тры тыдні.

Папярэдні матэрыял
Святлана Ціханоўская: «Адразу пасля святкавання беларусам трэба не дапусціць прыходу іншага дыктатара ці расійскага стаўленіка, і захаваць незалежнасць»
Наступны матэрыял
Паўла Белавуса асудзілі на 13 гадоў пазбаўлення волі

Iншыя матэрыялы