На русском языке:
Милиция ходят по людям, которые снимались в клипах Tor band
Пра гэта піша праваабарончая арганізацыя «Вясна».
Нагадаем, 28 кастрычніка ў Рагачове затрымалі ўдзельнікаў гурта Tor band разам з жонкамі музыкаў. Пазней усім затрыманым музыкам прызначылі па 15 сутак арышту. Усе яны ўтрымліваліся ў рагачоўскім ІЧУ, і, хутчэй за ўсё, будуць адбываць пакаранне менавіта там.
Судовыя працэсы над іх жонкамі праходзілі асобна. Вядома, што Ганне Музыка таксама далі 15 сутак, суд у Юліі Галавач будзе толькі пасля абеду. Яшчэ адна дзяўчына знаходзіцца ў Жлобіне – як пакаралі яе, пакуль невядома. Праваабаронцам стала вядома, што яе адправілі ў Жлобін, бо ў Рагачове толькі два жаночых месцы ў ІЧУ.
Як паведамляе «Гомельская Вясна», пасля затрымання музыкаў міліцыянты пачалі прыходзіць да тых, хто здымаўся ў іх кліпах. У асноўным, гэта рагачоўцы. Па словах сведкаў, пакуль усё абыходзіцца гутаркамі і пагрозамі адказнасцю.