«Еўраопт» спыняе «Е-дастаўку» ў рэгіёны

Евроопт
2 хв.

«Еўраопт» спыняе «Е-дастаўку» ў рэгіёны

Новая зона дастаўкі «Еўраопта».

З заўтрашняга дня, 1 лістапада, «Е-дастаўка» не будзе дастаўляць тавары ва ўсе рэгіёны за выключэннем Мінскай вобласці, абласных цэнтраў (Брэст, Віцебск, Гомель, Гродна, Магілёў) і Баранавічаў.

Акрамя таго, мінімальная сума заказу для бясплатнай дастаўкі ў Мінскай вобласці і Баранавічах — 90 рублёў, а ў абласных цэнтрах — 150 руб.

На сайце сказана, што змены ўводзяцца на нявызначаны тэрмін. Таксама ўжо з’явілася новая карта зон абслугоўвання, дзе сапраўды зніклі ўсе рэгіёны, за выключэннем абласных цэнтраў.

На русском языке: «Евроопт» прекращает «Е-доставку» в регионы

Папярэдні матэрыял
Роўна 85 гадоў таму НКУС расстраляў больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі
Наступны матэрыял
Міліцыя ходзіць па тых, хто здымаўся ў кліпах Tor band

Iншыя матэрыялы