Міліцыя ходзіць па тых, хто здымаўся ў кліпах Tor band

Tor band
3 хв.

На русском языке: Милиция ходят по людям, которые снимались в клипах Tor band

Пра гэта піша праваабарончая арганізацыя «Вясна».

Нагадаем, 28 кастрычніка ў Рагачове затрымалі ўдзельнікаў гурта Tor band разам з жонкамі музыкаў. Пазней усім затрыманым музыкам прызначылі па 15 сутак арышту. Усе яны ўтрымліваліся ў рагачоўскім ІЧУ, і, хутчэй за ўсё, будуць адбываць пакаранне менавіта там.

Судовыя працэсы над іх жонкамі праходзілі асобна. Вядома, што Ганне Музыка таксама далі 15 сутак, суд у Юліі Галавач будзе толькі пасля абеду. Яшчэ адна дзяўчына знаходзіцца ў Жлобіне – як пакаралі яе, пакуль невядома. Праваабаронцам стала вядома, што яе адправілі ў Жлобін, бо ў Рагачове толькі два жаночых месцы ў ІЧУ.

Як паведамляе «Гомельская Вясна», пасля затрымання музыкаў міліцыянты пачалі прыходзіць да тых, хто здымаўся ў іх кліпах. У асноўным, гэта рагачоўцы. Па словах сведкаў, пакуль усё абыходзіцца гутаркамі і пагрозамі адказнасцю.

Папярэдні матэрыял
«Еўраопт» спыняе «Е-дастаўку» ў рэгіёны
Наступны матэрыял
У Мінску на сходзе старшынь таварыстваў уласнікаў абмяркоўвалася пытанне ўручэння павестак ваеннаабавязаным

Iншыя матэрыялы