На русском языке:
Минобороны Беларуси планирует закупить партию FPV-дронов
Паводле інфармацыі «Беларускага Гаюна», МА РБ плануе новыя закупкі беспілотных лятальных апаратаў (БЛА) для патрэб арміі. Да канца 2024 г. ведамствам плануецца закуп 16 БЛА Chimera CX10.
Паводле дадзеных з адкрытых крыніц, Chimera CX10 – гэта 10-цалевы FPV-дрон вялікай далёкасці кітайскай кампаніі iFlight. Можа развіваць хуткасць да 140 км/г. і несці карысную нагрузку ад 1, 5 кг да 2,5 кг. Максімальная вышыня ўзлёту – 6000 м.
У афіцыйным інтэрнэт-краме кампаніі адзін БЛА Chimera CX10 каштуе $329,99. Аднак МА РБ плануе выдаткаваць на закуп ≈ BYN 460000, або па $ 8951 за адзін беспілотнік. Разбежка ў цэнах можа быць звязана з:
- закупкай дадатковых камплектуючых для БЛА (батарэй і інш.);
- карупцыяй пры правядзенні закупкі.
Можна выказаць здагадку, што БЛА Chimera CX10 будуць выкарыстоўвацца для падрыхтоўкі аператараў FPV-дронаў ва УС РБ. Напрыклад, вясной 2024 г. для 927-га цэнтра цэнтр падрыхтоўкі і прымянення беспілотных авіяцыйных комплексаў закуплялася абсталяванне для трэнажораў пілатавання FPV-дронаў.
На сайце вытворцы БЛА пазначана, што прадукцыя iFlight можа выкарыстоўвацца толькі ў грамадзянскіх мэтах. А любое прамое або ўскоснае выкарыстанне БЛА ў «любых ваенных баявых мэтах або выкарыстанне, звязанае з ваеннымі баявымі дзеяннямі», забаронена. Малаверагодна, што гэтая забарона перашкодзіць МА РБ купіць беспілотнікі, бо іх закупка будзе праходзіць праз пасярэднікаў.
Нагадаем, што ў 2024 г. МА РБ закупіла/плануе закупіць наступныя БЛА:
- 13 беспілотнікаў Supercam S350 расійскай вытворчасці;
- да 10 тактычных разведвальных беспілотніка «Беркут-3» беларускай вытворчасці;
- 9 беспілотнікаў кітайскай кампаніі Autel: EVO MAX 4Т, EVO MAX 4N і Dragonfish Standard