In English:
The Belarusian Ministry of Defence is going to purchase 1000 body bags. True or fake?
На русском языке:
Минобороны Беларуси собирается купить 1000 мешков для трупов. Правда или фейк?
23 ліпеня ў сацыяльных сетках з’явіліся дакументы, з якіх вынікае, што Міністэрства абароны Беларусі (МА РБ) вывучае магчымасць закупа 1000 «пакетаў для транспартавання цел памерлых». Так, у публічны доступ трапілі два лісты-адказы на запыт МА РБ – ад РУП «БелСудЭкспертЗабеспячэнне» (займаецца ў тым ліку вытворчасцю мяшкоў для трупаў) і ТАА «Фістэр» (займаецца рытуальнымі паслугамі).
ТАА «Фістэр» адказала на запыт МА РБ, што вытворчасцю і рэалізацыяй «санітарных пакетаў для транспартавання цел памерлых» не займаецца. А РУП «БелСудЭкспертЗабеспячэнне» ў сваім адказе паказвае, што можа вырабіць 1 000 пакетаў для транспартавання цел памерлых на працягу 10 каляндарных дзён. Кошт аднаго пакета варʼіруецца ад 9,9 да 13,9 беларускіх рублёў (у залежнасці ад варыянта выканання).
Выданне «Флагшток» патэлефанавала аўтару ліста ў адказ – начальніку аддзелу маркетынгу і
матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння прадпрыемства Вераніцы Кавальчук. Яна пацвердзіла, што рыхтавала гэты адказ для МА РБ.
Адназначную прычыну закупа мяшкоў назваць цяжка. Адзначым, што ў сістэме МА РБ знаходзіцца шэраг медыцынскіх устаноў (медыцынскія цэнтры ў Гродне, Мінску, Барысаве, Баранавічах і інш.). У гэтых медцэнтрах могуць атрымліваць медыцынскую дапамогу самі вайскоўцы ВС РБ, члены іх семʼяў, а таксама ваенныя пенсіянеры. У любой установе аховы здароўя паміраюць пацыенты. Таму закуп «мяшкоў для трупаў» не зʼяўляецца чымсьці незвычайным. Адкрытым застаецца пытанне адносна колькасці мяхоў – 1000 штук.
Калі падзяліць 1000 мяшкоў на 4 медцэнтры МА РБ, атрымаецца па 250 штук на кожны. Пры гэтым для адной лякарні закуп ад 375 да 520 «мяшкоў для трупаў» пазначалася як «нармальная» з улікам гадавой патрэбы ў такіх «расходніках» (з папраўкай на залішнюю смяротнасць ад COVID-19 ва ўстановах аховы здароўя).
Што нас бянтэжыць у гэтай гісторыі?
1. Як пісалі вышэй, дакументы з’явіліся яшчэ 23 ліпеня ў ТГ-каналах. Як правіла, такім чынам распаўсюджваюцца «фэйкавыя» дакументы і інфармацыя.
2. Праўладныя ТГ-каналы абвяргаюць сапраўднасць дакументаў аб закупцы 1000 «мяшкоў для трупаў».
Пры гэтым мы лічым, што нават у выпадку сапраўднасці злітых дакументаў закупка не зʼяўляецца нечым асаблівым. І гаворка тут не ідзе пра патэнцыйныя «грузах 200».