Мінабароны РБ купіла 56 дронаў DJI па завышаным кошце

Дрон DJI MAVIC 2 Enterprise Advanced
1 хв.

На русском языке: Минобороны РБ купило 56 дронов DJI по завышенной цене

Паводле інфармацыі Дзяржаўнай інфармацыйна-аналітычнай сістэмы (ДІАС), у красавіку-чэрвені 2022 года МА РБ праводзіла закупку 56 дронаў «DJI MAVIC 2 Enterprise Advanced» агульнай сумай у 1 848 000 рублёў ($683 179).

У тэндары перамагло ТАА «Хобі-Парк», якое паставіла Мінабароны дроны па кошце ў 32 965,20 BYN за штуку. Але на афіцыйным сайце гэтай жа кампаніі дроны прадаюцца па кошце на 2080,20 BYN танней, чым закупіла МА РБ – за 30 885 BYN.

Атрымліваецца, што на закупцы 56 дронаў Міністэрства абароны пераплаціла ТАА «Хобі-Парк» 116 491,20 BYN.

Таму на сайце petitionsby.win з’явілася петыцыя з патрабаваннем правесці праверку закупкі Міністэрствам Абароны РБ 56 квадракоптараў з цеплавізійнай і візуальнай камерамі. Акрамя таго, па словах аўтараў петыцыі, ёсць асцярогі, што робата могуць перапрадаць (перадаць) ВС РФ, так як у РФ яны каштуюць яшчэ на 30% даражэй з-за сыходу кампаніі DJI з расійскага рынку.

У сувязі з гэтым петыцыя будзе накіравана ў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, а таксама ў Мінабароны РБ. Патрабаванні наступныя:
1. Правесці праверку па факце закупкі МА РБ 56 дронаў па завышаным кошце.
2. Растлумачыць, ці будуць перадавацца (перапрадавацца) закупленыя дроны Узброеным сілам РФ?

Падпісаць петыцыю можна тут або ў Telegram вось тут.

Папярэдні матэрыял
На беларуска-ўкраінскай мяжы ўжо тыдзень гарыць лес: дым дайшоў да Ельска.
Наступны матэрыял
Больш за палову беларусаў не лічаць, што краіна ўдзельнічае ў вайне: у Беларусі намячаецца тэндэнцыя на яшчэ большае зніжэнне падтрымкі вайны і Крамля

Iншыя матэрыялы