Мінэнерга пацвердзіла, што другі энергаблок БелАЭС у дадзены момант адключаны

4 хв.

На русском языке: Минэнерго подтвердило, что второй энергоблок БелАЭС в данный момент отключён

Мінэнерга паведаміла, што другі энергаблок БелАЭС часова адключаны ад сеткі праз спрацоўванне аднаго з датчыкаў.

Ведамства паведамляе, што рашэнне адключыць блок ад сеткі было прынятае для правядзення штатнай дыягностыкі працы датчыкаў забяспечвальных сістэм.

«Адпаведныя працы зараз праводзяцца на БелАЭС. Яны не ўплываюць на бяспеку працы станцыі і яе абсталявання», — паведамілі ў Мінэнерга.

Мінэнерга пацвердзіла, што другі энергаблок БелАЭС у дадзены момант адключаны

Пры гэтым у паведамленні ведамства не сказана, калі менавіта быў адключаны другі энергаблок станцыі. Раней Zerkalo.io паведаміла, што энергаблок №2 быў адключаны 4 снежня, як мяркуецца, з-за парушэння герметычнасці 1-га контуру.

Папярэдні матэрыял
БелАЭС не працуе ўжо два тыдні: 1 энергаблок - адключаны, другі на рамонце

Iншыя матэрыялы