Святлана Ціханоўская – пра смерць Навальнага: «Аляксея, як і многіх беларускіх палітвязняў, неаднаразова адпраўлялі ў ШІЗА. Няма сумневаў у тым, што яго мэтанакіравана забіў пуцінскі рэжым»

Офис Светланы Тихановской
3 хв.

На русском языке: Светлана Тихановская – о смерти Алексея Навального

Беларуская нацыянальная лідарка пракаментавала навіну пра смерць ў турме аднаго з лідараў расійскай апазіцыі Аляксея Навальнага.

«Сёння ў сеціве зʼявіліся навіны пра смерць Аляксея Навальнага ў расейскай калоніі. Гэта смерць – чарговы доказ, што для дыктатараў чалавечае жыццё не мае ніякай каштоўнасці. Рэжым Пуціна, як і рэжым Лукашэнкі, у імкненні захаваць уладу пазбаўляецца ад апанентаў любымі спосабамі.

У Беларусі зараз дзясяткі палітвязняў знаходзяцца ў рэжыме інкамунікада – жыцця Мікалая Статкевіча, Машы Калеснікавай, майго мужа Сяргея і іншых зараз знаходзяцца пад прамой пагрозай. Вітольд Ашурак, Вадзім Храсько, Алесь Пушкін, Мікалай Клімовіч ужо памерлі ў зняволенні. А яшчэ сотні людзей утрымліваюцца ў нечалавечых умовах і без усялякай дапамогі.

Аляксея, як і многіх беларускіх палітвязняў, неаднаразова адпраўлялі ў ШІЗА. У лютым гэта зрабілі ў 27-ы раз. Мы ўсе бачылі на фота, як такія ўмовы ўтрымання адбіліся на яго стане. Менавіта таму ў мяне няма сумневаў у тым, што Навальнага мэтанакіравана забіў пуцінскі рэжым.

Я выдатна разумею, як ад гэтай навіны сціскаецца сэрца ўсіх, чые блізкія зараз знаходзяцца ў турме. Юлія Навальная і іх з Аляксеем дзеці сёння атрымалі самую страшную навіну, якой мы баімся атрымаць аб тысячах нашых каханых. Я выказваю шчырыя спачуванні сямʼі, блізкім і калегам Аляксея Навальнага. Маё сэрца сёння з вамі».

Папярэдні матэрыял
Актывізацыя супрацоўніцтва ПВК "Вагнер" з УС РБ: чым найміты займаліся ў студзені?
Наступны матэрыял
Святлана Ціханоўская на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы: «Дыктатары не спыняцца, пакуль іх не спынім мы»

Iншыя матэрыялы