Мінімум 1 «шахед» ноччу 3 лютага заляцеў у Беларусь

4 хв.

На русском языке: Минимум 1 «шахед» ночью 3 февраля залетел в Беларусь

Уначы 3 лютага зафіксаваны як мінімум 1 выпадак заходу «шахеда» ў Беларусь — дрон заляцеў каля 03:21 з Чарнігаўскай вобл. курсам на Лоеў. Далей прайшоў Брагін і вылецеў назад ва Украіну на Славуціч.

Мінімум 1 «шахед» ноччу 3 лютага заляцеў у Беларусь

Авіяцыя ВПС РБ уначы не паднімалася.

З 2024 года «Беларускі Гаюн» зафіксаваў не менш як 496 заходаў БПЛА ў Беларусь з Украіны і РФ, з якіх 6 зайшлі ўжо ў лютым. За год пацверджана 12 выпадкаў збіцця або падзення «шахедаў» у Беларусі і Латвіі, а таксама 1 выпадак разбурэння будынка ў выніку падзення БПЛА.

На дадзены момант няма падставаў меркаваць, што залёты расійскіх БЛА кшталту Shahed-136/131 у Беларусь бліжэйшым часам спыняцца.

Анлайн-карта Беларускага Гаюна.

Падтрымаць нашу працу.

Папярэдні матэрыял
94 «шахеды» зайшлі ў Беларусь за студзень, 2 — збітыя
Наступны матэрыял
Паўстанцы ў ДР Конга захапілі беларускія БПЛА «Беркут» і Су-25, які рамантавалі ў Баранавічах

Iншыя матэрыялы