У Хойніках шукаюць перавозчыка для транспарціроўкі трупаў

Ілюстратыўнае фота
3 хв.

In English: A transporter for the transportation of corpses is being searched for in Khoiniki
На русском языке: В Хойниках ищут перевозчика для транспортировки трупов

На сайце дзяржзакупак з’явіўся тэндар на «выбар выканаўцы для аказання паслуг па перавозцы цел памерлых (загінуўшых) людзей для правядзення судова-медыцынскіх экспертыз або на часовае захоўванне ў морг», які праводзіць камунальнае жыллёвае унітарнае прадпрыемства «Хойніцкі камунальнік».

Кошт такіх паслуг ацэньваецца ў 16 000 рублёў (≈$4750). Месцам выканання работ указаны Хойніцкі раён і г. Хойнікі. У конкурсных дакументах сказана, што паслуга павінна ўключаць у сябе перавозку як людзей, якія проста памерлі, так і «ўскладненых трупаў» (раздзеленыя).

Хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра стандартную працэдуру гадавога закупу, да такой высновы можна прыйсці пры аналізе спісу паслуг, якія аказвае КЖУП «Хойніцкі камунальнік», сярод якіх ёсць і прадастаўленне рытуальных паслуг.

Але ў той жа час нельга не адзначыць, што ў Хойніцкай ЦРБ знаходзіліся параненыя салдаты УС РФ, а ў горадзе стала ездзілі медыцынскія ПАЗы, якія, сярод іншага, ажыццяўлялі транспарціроўку параненых вайскоўцаў. У пачатку красавіка ваенныя медыкі пакінулі горад, але цалкам магчыма, што ў моргу бальніцы магла застацца частка трупаў УС РФ. Вядома, сцвярджаць гэта без бясспрэчных доказаў — не ўяўляецца магчымым.

У Хойніках шукаюць перавозчыка для транспарціроўкі трупаў

Аб'ява на сайце дзяржзакупак
Папярэдні матэрыял
З-за санкцый заблакаваны практычна ўвесь экспарт Беларусі ў краіны ЕС і Паўночнай Амерыкі на суму каля $16-18 млрд
Наступны матэрыял
Фінска-літоўская Kesko Senukai сыходзіць з Беларусі і выходзіць са складу акцыянераў гандлёвай сеткі ОМА

Iншыя матэрыялы