Мінімум 12 «шахедаў» за ноч і раніцу заляцелі ў Беларусь

4 хв.

На русском языке: Минимум 12 «шахедов» за ночь и утро залетели в Беларусь

Уначы і ў першай палове 19 студзеня зафіксавана як мінімум 12 заходаў расійскіх дронаў-камікадзэ тыпу «шахед» у Беларусь з Украіны.

Дроны рухаліся курсам на Камарын, Лоеў, Бывалькі, Асарэвічы, Чырвоную Буду і праходзілі праз «беларускі калідор».

Мінімум 12 «шахедаў» за ноч і раніцу заляцелі ў Беларусь

Першы «шахед» заляцеў у 00:50 на Камарын і вылецеў на Чарнобыль у 00:54. Далей заходы былі ў: 01:50, 05:23, 05:50, 06:01, 06:12, 06:13, 06:29 (3х 🛩), 07:25 і 13:03.

Авіяцыя ВПС РБ уначы не паднімалася.

З 2024 года «Беларускі Гаюн» зафіксаваў не менш за 465 заходаў БПЛА ў Беларусь з Украіны і РФ, з іх 5 разведвальных дронаў. За год пацверджана 10 выпадкаў збіцця або падзення «шахедаў» у Беларусі і Латвіі, а таксама 1 выпадак разбурэння будынка ў выніку падзення БПЛА.

На дадзены момант няма падставаў меркаваць, што залёты расійскіх БЛА тыпу Shahed-136/131 у Беларусь бліжэйшым часам спыняцца.

Анлайн-мапа Беларускага Гаюна.

Падтрымаць нашу працу.

Папярэдні матэрыял
1 «шахед» уначы прайшоў над Беларуссю
Наступны матэрыял
Беларуска можа прадставіць Польшчу на Еўрабачанні

Iншыя матэрыялы