На русском языке:
Минимум 2 «шахеда» ночью зашли в Беларусь — один пропал
Уначы 27 кастрычніка ў Беларусь з Украіны заляцелі мінімум 2 расейскія «шахеды». Першы прайшоў па «калідоры» Славуціч-Чарнобыль у 00:34-00:44.
Яшчэ адзін зайшоў у 00:36 у раёне Лоева і трымаў паўночна-заходні курс. Вядома, што робат паляцеў углыб краіны і знік. Гэта ж пацвярджаюць і Паветраныя Сілы УСУ, паводле інфармацыі якіх адзін БПЛА паляцеў у напрамку Беларусі.
Акрамя гэтага, яшчэ мінімум 2 «шахеды» трымалі курс у кірунку Беларусі, рухаючыся ў раёне Оўруча і Прыпяці ў 00:39 і 02:05. Аднак ці зайшлі яны далей у Беларусь — невядома.
Адзначым, што на працягу ночы дзяжурная авіяцыя ВПС РБ не ўзнімалася.