На русском языке:
Минимум 350 тысяч беларусов владеют криптовалютой
Плацежная сістэма «Triple А» апублікавала свежы рэйтынг краін па колькасці крыптавалютчыкаў. З яго бачна, што 3.73% беларусаў валодаюць крыптавалютай. Гэта азначае, што як мінімум у 352 498 беларусаў ёсць крыптакашалёк.
Топ краін па адсотку распаўсюджвання крыптавалют сярод насельніцтва / triple-a.io
Такім чынам Беларусь знаходзіцца на 18-м месцы ў свеце па адсотку насельніцтва, які выкарыстоўвае крыптаактывы. Таксама варта сказаць, што 1-е і 2-е месца ў працэнтных суадносінах займаюць Украіна (12,73%) і Расія (11,91%).
Аналітыкі адзначаюць, што развіццю крыптаіндустрыі ў Беларусі перашкаджае забарона на куплю прадуктаў і аплаты паслуг за крыптавалюты.