У Славакіі затрымалі і адпусцілі беларускага блогера

Яўген Малахоўскі
2 хв.

На русском языке: В Словакии задержали и отпустили беларуского блогера

У аэрапорце Браціславы (Славакія) па запыце Інтэрпола быў затрыманы беларускі блогер і актывіст Яўген Малахоўскі, але потым яго адпусцілі.

Вядома, што Яўген збіраўся ляцець у Кіеў, дзе займаецца справамі беларускай дыяспары. Крыху пазней стала вядома, што ён нібыта знаходзіцца ў спісе непажаданых асоб па лініі Інтэрпола і быў часова затрыманы па ініцыятыве Германіі. Ужо праз паўгадзіны Малахоўскага адпусцілі і ён паведаміў, што працягнуў палёт у Кіеў.

Яўген Малахоўскі – журналіст і адмін паблікаў «Гэта Мінск, дзетка!». Па інфармацыі выдання Naviny.by, гэта ўжо трэці выпадак затрымання палітычных актывістаў, што выехалі за мяжу, па запыце Беларусі.

Папярэдні матэрыял
Мінімум 350 тысяч беларусаў маюць крыптавалюту
Наступны матэрыял
Для атрымання планавай меддапамогі трэба будзе здаць ПЛР-тэст

Iншыя матэрыялы