На русском языке:
Минимум 5 шахедов вторглись ночью в Беларусь: один дошёл до Столина
У ноч з 30 на 31 ліпеня адбыўся самы масавы заход «шахедаў» у паветраную прастору Беларусі за ўвесь перыяд маніторынгу. Паводле інфармацыі «Беларускага Гаюна», усяго за мінулую ноч у Беларусь заляцелі не менш за пяць дронаў-камікадзэ тыпу «шахед».
Першы з шахедаў зайшоў у Беларусь каля 23:20 у раёне в. Асарэвічы. І ўжо ў 23:50 з аэрадрома «Баранавічы» быў узняты знішчальнік ВПС РБ, які больш за гадзіну лётаў па ўсім паўднёвым усходзе Беларусі паблізу памежжа.
Знішчальнік заўважалі ў раёне Рэчыцы, Гомеля і паблізу іншых населеных пунктаў у прыграніччы з Украінай, што сведчыць аб тым, што знішчальнік праводзіў інтэнсіўны пошук мэт і быў узняты не проста на разведку, а на мэтанакіраванае выяўленне шахедаў над Беларуссю. Ён прабыў на поўдні краіны да 01:30, але і пасля яго вяртання ў «Баранавічы» шахеды працягнулі заходзіць у Беларусь.
Дроны-камікадзэ ўварваліся ў паветраную прастору Беларусі ў раёне г.п. Лоеў, в. Асарэвічы і в. Кірава. Па часе гэта адбывалася ў: 23:20 (№1), 00:05 (№2), 01:20 (№3), і апошняя група зайшла ў Беларусь у раёне 02:30, прычым у апошнім выпадку іх было адразу 2 адзінкі.
Большасць дронаў пасля заходу адразу сыходзілі ўглыб Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка і далей назад ва Украіну, але адзін з дронаў праляцеў па Беларусі больш за 260 км, аж да г. Столін (Брэсцкая вобл.).
Калі вы ці вашыя знаёмыя бачылі пралёт шахеда над Беларуссю, то паведамляйце пра гэта ў @HajunBYbot ці праз ананімную форму для сувязі.