На русском языке:
Минимум 7 «шахедов» за ночь залетели в Беларусь
Уначы 31 студзеня зафіксавана як мінімум 7 заходаў расійскіх дронаў-камікадзэ тыпу «шахед» у Беларусь з Украіны.
Дроны заходзілі курсам на Брагін, Рэчыцу, Камарын і Гдзень.
Першы заход быў каля 01:12, калі дрон заляцеў праз Любеч, курсам на Брагін. Далей заходы: 01:32, 01:47, 02:08, 03:47, 04:33 і 06:43.
Авіяцыя ВПС РБ уначы не паднімалася.
З 2024 года «Беларускі Гаюн» зафіксаваў не менш як 475 заходаў БПЛА ў Беларусь з Украіны і РФ, з іх 5 разведвальных дронаў. За год пацверджана 11 выпадкаў збіцця або падзення «шахедаў» у Беларусі і Латвіі, а таксама 1 выпадак разбурэння будынка ў выніку падзення БПЛА.
На дадзены момант няма падставаў меркаваць, што залёты расійскіх БЛА кшталту Shahed-136/131 у Беларусь бліжэйшым часам спыняцца.