Мінінфарм заблакаваў сайт Motolko.help. Расказваем, як быць далей

Motolko.help
3 хв.

На русском языке: Мининформ заблокировал сайт Motolko.help. Рассказываем, как быть дальше

Менш за суткі прайшло з моманту запуску, а наш сайт motolko.help ужо заблакаваны на тэрыторыі Беларусі па патрабаванні Мінінфарма. Пры пераходзе на сайт у некаторых карыстальнікаў ужо з’яўляецца паведамленне са спасылкай на рашэнне ведамства.

Так што заходзьце на сайт праз VPN і падпісвайцеся на нашыя «экстрэмісцкія» сацсеткі: @motolkohelp у Telegram, Instagram і YouTube. ГУБАЗіК за гэта нічога не зробіць.

Мы не сумняваліся, што сайт Motolko.help адразу заблакуюць на тэрыторыі Беларусі. Нагадаем, яшчэ 23 сакавіка тэлеграм-канал «МатолькаДапамажы» па рашэнні суда Партызанскага раёна г. Мінска быў прызнаны экстрэмісцкім.

Па сцвярджэнні Следчага камітэта, Антон Матолька, «дзейнічаючы па папярэдняй змове з нявызначанымі асобамі, знаходзячыся за межамі Беларусі, з мэтай ажыццяўлення супрацьпраўнай дзейнасці аб’яднаў экстрэмісцкія групы [дваровыя чаты, дзе суседзі дамаўляліся сустрэцца, выпіць гарбату з зефіркамі або ўпрыгожыць свой двор — заўв. Motolko.help], стварыў экстрэмісцкае фарміраванне і кіруе ім». Сваімі дзеяннямі, лічаць следчыя, ён здзейсніў злачынства па ч. 1 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармiравання).

Антона Матольку на Радзіме вінавацяць яшчэ па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 130 («распальванне нянавісці да прадстаўнікоў улады і праваахоўнікаў»), арт. 293 ( «масавыя беспарадкі»), арт. 342 ( «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак»).

Мы заклікаем вас карыстацца VPN на пастаяннай аснове. Так вы зможаце чытаць не толькі наш сайт, але і дзясяткі іншых заблакаваных незалежных выданняў.

Папярэдні матэрыял
Пастанова Саўміна: ні слова пра крымінальную адказнасць за падпіску на тэлеграм-каналы
Наступны матэрыял
Прэм'ер-міністр Галоўчанка незадаволены працай МЗС Беларусі?

Iншыя матэрыялы