На русском языке:
Мининформ блокирует сайты с курсами польского языка и набором на учебу в Польше
Міністэрства інфармацыі паінфармавала прадстаўнікоў каля 20 курсаў польскай мовы і арганізацый, што займаюцца рэкрутацыяй на вучобу ў Польшчы, аб блакіроўцы доступу да сайтаў. Прычынай называецца нібыта незаконная рэклама адукацыі за мяжой.
Мінінформ піша, што згодна з законамі забараняецца размяшчаць інфармацыю пра вучобу за мяжой РБ, акрамя тых выпадкаў, калі рэкламу не ўзгаднілі з Мінадукацыі. Але з Мінадукацыі «рэкламу» не ўзгаднялі. Таму Міністэрства антыманапольнага рэгулявання забараняе такую «рэкламу» да распаўсюду. І таму Мінінформ блакуе больш за 30 даменаў.
Адзначаецца, што прыкладна год таму Мінінформ ужо дасылаў афіцыйны ліст з папярэджаннем аб «недапушчэнні падобнай рэкламы» са скрыншотамі сайтаў курсаў. Тады адзін сайт быў ліквідаваны, а з другога прыбралі амаль усю інфармацыю. Але цяпер Мінінформ пайшоў далей.