У пачатку верасня на сайце дзяржзакупак з’явіўся тэндар на закупку абсталявання для вытворчасці сценавых кольцаў з формамі, які праводзіць будаўнічае камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Мінскметрабуд».
На гэта яны гатовыя выдаткаваць 4 233 600 рублёў. Па нашай інфармацыі, гэтае абсталяванне закупляецца для іх завода ў Шабанах.
Пры гэтым супрацоўнікі прадпрыемства паведамляюць, што ім у каторы раз затрымліваюць зарплату, а кіраўніцтва кажа пра тое, што грошай няма і затрымка можа скласці да 10 дзён.
«У «Мінскметрабудзе» чарговы раз не выплочваюць заробак. Кажуць, што на рахунках няма грошай і затрымка можа быць да 10 дзён. Метрабудаўцы з чэрвеня будуюць дамы. Няма фінансавання для будаўніцтва метро, а па TБ праз два гады абяцаюць адкрыць тры новыя станцыі», — пішуць чытачы motolko.help.
Яшчэ адзін з супрацоўнікаў каментуе сітуацыю: «У арганізацыі «Мінскметрабуд» зноў затрымкі па зарплаце. Пры абавязацельстве выплаты да 25 чысла ўключна, на вечар пятніцы (24 чысло) зарплаты няма. Са слоў кіраўніцтва, амаль дакладна не будзе на наступным тыдні. Прычыну затрымак не кажуць, хутчэй за ўсё звязана з адсутнасцю грошай».
Гэтак жа пішуць, што нядаўна «Мінскметрабуд» браў крэдыт праз Банк Развіцця. І верагодна, прычына адсутнасці грошай у тым, што банк не пераводзіць ім чарговы транш.