Мінус 120 мільёнаў: З Абсалютбанка вывелі 2/3 усіх сродкаў за паўгода

Canva
3 хв.

На русском языке: Минус 120 миллионов: Из Абсолютбанка вывели 2/3 всех средств за полгода

Выданне Еўрарадыё заўважыла, што з 1 красавіка па 1 кастрычнiка 2021 года колькасць сродкаў кліентаў на рахунках беларуcкага «Абсалютбанка» зменшылася на 120 мільёнаў рублёў, што складае мінус 62,1%. Калі на 1 красавіка 2021 года аб’ём сродкаў кліентаў складаў 193 536 000 рублёў, то на 1 кастрычніка 2021 года ўжо 73 345 000 рублёў.

Мінус 120 мільёнаў: З Абсалютбанка вывелі 2/3 усіх сродкаў за паўгода

Сродкі кліентаў у «Абсалютбанку» 1.04.2021 і 1.10.2021 / euroradio.fm

Выданне мяркуе, што такія сур’ёзныя змены ў бухгалтарскім балансе могуць быць звязаныя з вывадам грошай украінскімі дэпутатамі Тарасам Козакам і Віктарам Медведчуком. Вядома, што ў канцы 2020 года Медвядчук і яго жонка трымалі ў «Абсалютбанку» каля 9,5 млн. еўра, а Козак – каля 8,8 млн. еўра і $8,2 млн. Так ці інакш, пакуль пацвердзіць гэтую інфармацыю досыць складана, але ў 2022 годзе будзе апублікаваная дэкларацыя аб даходах і зберажэннях нардэпаў за 2021 год, з якой усё і стане вядома.

«Абсалютбанк» належыць праўладнаму бізнэсоўцу Мікалаю Вераб’ю, якога называюць кашальком рэжыму. У пачатку года Украіна адабрала ў бізнэсмэна нафтапрадуктаправод, а пазней Верабей трапіў пад санкцыі ЗША і Швейцарыі. Пасля чаго ён перапісаў банк на топ-мэнэджараў іншых сваіх кампаній.

Нагадаем, 9 жніўня «Абсалютбанк» трапіў пад санкцыі ЗША. Уся маёмасць і актывы фіз- і юрасоб, якія трапілі пад санкцыі, былі аўтаматычна заблакаваныя на тэрыторыі Штатаў, а грамадзянам ЗША забаронена праводзіць з імі любыя фінансавыя аперацыі.

18 жніўня гэтага года «Абсалютбанк» апублікаваў паведамленне, у якім заявіў, што спыняе абслугоўваць карты «VISA» і пераклады «Western Union».

Папярэдні матэрыял
Dze.chat стаў самым вялікім «экстрэмісцкім фарміраваннем» у свеце?
Наступны матэрыял
З выпраўленчай калоніі №4 спрабавала збегчы асуджаная

Iншыя матэрыялы