МАРГ спрабуе праверыць, ці выканаў Google патрабаванні беларускага суда

Google
3 хв.

На русском языке: МАРТ пытается проверить, выполнил ли Google требования беларусского суда

На сайце Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю РБ з’явілася анлайн-апытанне, у якім МАРГ спрабуе праверыць ці выканала Google LLC прадпісанні суда.

Нагадаем, што ў канцы мінулага года эканамічны суд Мінска завяршыў разгляд справы паміж Google і МАРГ, у выніку якога кампанію Google аштрафавалі на 1 438 941 беларускі рубель і вынеслі прадпісанне ўстараніць парушэнні.

Што ж гэта за парушэнні? МАРГ абвінаваціла Google у парушэнні антыманапольнага заканадаўства, з-за таго, што сумесна з усталёўкай крамы аплікацый Google Play усталёўваецца і камплект аплікацыяў Google Mobile Services: «Пошук Google», Google Chrome, Gmail, Google Maps і YouTube. Акрамя таго, парушэннем палічылі і тое, што «Пошук Google» і Google Assistant аўтаматычна ўсталёўваюцца ў якасці аплікацыі «па змаўчанні» у абмен на ўзнагароду ад кампаніі Google LLC.

Суд загадаў кампаніі распрацаваць і наладзіць на мабільных прыладах пад кіраваннем АС Android экран выбару пошукавай сістэмы, а таксама паінфармаваць карыстачоў прылад аб магчымасцях самастойнай змены выкарыстоўванай пошукавай сістэмы, аплікацыі-памочніка і іншых аплікацыяў, сэрвісаў.

У сваім анлайн-апытанні МАРГ і спрабуе даведацца ў карыстальнікаў з Беларусі, ці атрымлівалі яны такія апавяшчэнні. Не выключана, што калі МАРГ атрымае негатыўны адказ на свае пытанні, то на Google яшчэ раз пададуць у суд.

Папярэдні матэрыял
«У дыктоўцы была фраза «дзякуючы прэзідэнту» і нехта з вучняў дадаў: Святлане Ціханоўскай»: Фідбек школьнікаў і іх бацькоў пасля прапагандысцкай дыктоўкі і мерапрыемстваў да дня народнага адзінства
Наступны матэрыял
Назвы ўсіх аб’ектаў на OpenStreetMap могуць пачаць пісаць па-беларуску

Iншыя матэрыялы