На русском языке:
MOST: У Пушкина была прободная язва, его привезли в больницу без сознания и очень поздно
Выданне Most высветліла падрабязнасці смерці мастака Алеся Пушкіна ў бальніцы г. Гродна. Па словах крыніцы СМІ, у Алеся Пушкіна была прабадная язва, яму своечасова не аказалі дапамогу ў турме, у бальніцу яго даставілі без прытомнасці і на аперацыйным стале ў яго спынілася сэрца.
«Пушкіна прывезлі ў лякарню фактычна паміраючым. У яго быў развіты перытаніт, быў сэптычны стан і паліорганная недастатковасць. Калі сказаць простай мовай, у яго была дзірка ў страўніку. Практычна не было шанцаў на выратаванне. […] Яго проста забілі ў турме, інакш я гэта не назаву. Проста не магло быць такога, каб ён не звяртаўся ў турме па дапамогу, таму што такая клінічная карціна выклікае востры боль. Ён павінен быў зведваць моцныя пакуты, гэта як кінжал у жываце», – сказала крыніца выдання.
Паведамляецца, што язва ў Пушкіна магла запаліцца з-за турэмнага харчавання, а таксама неаказання медыцынскай дапамогі. Суразмоўца кажа, што Пушкіна шпіталізавалі вельмі позна і адзначае, што падобная сітуацыя была і ў палітвязні Марыі Калеснікавай.