Мука, сокі, тынкоўка: якасць упакоўкі беларускіх тавараў становіцца горш

Joy | motolko.help
3 хв.

In English: Flour, juice, plaster: the quality of packaging of Belarusian goods is getting worse
На русском языке: Мука, соки, штукатурка: качество упаковки беларусских товаров становится хуже

Пару дзён таму назад мы пісалі, што беларускія тавары на паліцах крамаў робяцца менш яркімі, пагаршаецца якасць матэрыялаў і знікаюць розныя элементы (трубачкі ці пластыкавыя вечкі). Усё гэта з’яўляецца наступствам дэфіцыту пакавання на беларускіх і расейскіх прадпрыемствах, які пачаўся яшчэ ў чэрвені.

Раней у аглядзе было ўсяго тры тавара, аднак вы адгукнуліся на просьбу дасылаць прыклады такіх зменаў і дзякуючы вашай дапамозе распавядаем і паказваем, якія яшчэ тавары змянілі свой выгляд за апошні час.

Як змяніліся ўпакоўкі беларускіх тавараў усяго за некалькі месяцаў:

Кефір дзіцячы (3,2%)

Мука, сокі, тынкоўка: якасць упакоўкі беларускіх тавараў становіцца горш

Вытворца: «Беллакт».

Упакоўка, якая раней была салатавага колеру, цяпер проста белая.

Сок ABC 1 л.

Мука, сокі, тынкоўка: якасць упакоўкі беларускіх тавараў становіцца горш

Вытворца: «фірма ABC».

Малюнкі садавіны і гародніны сталі займаць меншы пляц пакавання, але галоўнае, што пачак соку больш не фарбуецца ў белы колер — на фота аснова пачка не пафарбаваная наогул.

Мука «Сталічны млын»

Мука, сокі, тынкоўка: якасць упакоўкі беларускіх тавараў становіцца горш

Вытворца: «Мінскі камбінат хлебапрадуктаў».

Гэта мука ўжо згадвалася раней, але высветлілася, што цяпер у продажы цэлых тры варыянты фасоўкі: чыста белы пакет з інфанаклейкай, белы пакет з чырвонымі надпісамі (значнае памяншэнне каляровай гамы) і стандартная ўпакоўка.

Нектар Joy 1 л.

Мука, сокі, тынкоўка: якасць упакоўкі беларускіх тавараў становіцца горш

Вытворца: «Кока-Кола Беўрыджыз Белоруссія».

Ілюстрацыі садавіны значна паменшаны і, як у выпадку з ABC, сам пачак соку наогул не пафарбаваны ў белы колер.

Нектар «Сочны» мультыфрукт

Мука, сокі, тынкоўка: якасць упакоўкі беларускіх тавараў становіцца горш

Вытворца: «Аазіс Груп»

Каля паловы пакавання не пафарбаваная, як і ў выпадку з папярэднімі сокамі.

Тынкоўка Diamant 302, 25 кг

Мука, сокі, тынкоўка: якасць упакоўкі беларускіх тавараў становіцца горш

Вытворца: ЗПТУП «Дыскам»

Тут спрэчна, тым не менш паведамляецца, што зараз сумесь прадаецца ў проста белым мяшку з інфанаклейкай.

Ну і ўжо традыцыйна, калі вы заўважалі, як пацьмянелі ўпакоўкі іншых беларускіх тавараў – дасылайце фота ў  @motolko_bot.

Папярэдні матэрыял
Латвія забараняе ўезд у краіну беларусам і рускім, якія адкрыта падтрымліваюць расійскую агрэсію
Наступны матэрыял
Прададзены апошні Boeing 737 MAX 8, які «Белавія» так і не атрымала

Iншыя матэрыялы