На русском языке:
МВД РБ использует захваченную украинскую технику?
На мінулым тыдні завяршылася баявое зладжванне атрада спецпрызначэння «Віцязь», аб чым унутраныя войскі МУС РБ адрапартавалі ў сваім тэлеграм-канале.
Гэтыя вучэнні праходзілі пад кіраўніцтвам наймітаў ПВК «Вагнер», якія таксама прысутнічалі і на цырымоніі ўручэння ўзнагарод. Але галоўнае, што на фота з узнагароджання патрапіў і ўкраінскі бронеаўтамабіль «Козак-5» (у іншых крыніцах пазначана, што гэта мадыфікацыя «Козак-7»), які раней у Беларусь не пастаўляўся.
Верагодна, дадзены бронеаўтамабіль быў захоплены наймітамі ПВК «Вагнер» падчас баявых дзеянняў ва Украіне. Таксама адзначым, што незразумела, ці быў «Казак-5» выкарыстаны падчас вучэнняў ГСМ «Віцязь» ці яго проста прыгналі, каб зрабіць фота, але нагадаем, што УВ МУС РБ ужо даўно забаранілі згадваць інструктараў з ПВК «Вагнер» і гэтая сітуацыя працягваецца да дня сённяшняга. Магчыма, што «Казак-5» на фота – гэта свайго роду напамін аб датычнасці ПВК «Вагнер» да дадзеных вучэнняў.
Таксама нагадаем, што раней ужо былі выпадкі выкарыстання захопленай украінскай вайсковай тэхнікі падчас вучэнняў у Беларусі. Напрыклад, у верасні 2023 года захоплены ўкраінскі бронеаўтамабіль КРАЗ «Кугуар» быў выкарыстаны падчас збораў тэраабароны ў Асіповіцкім раёне.