На русском языке:
МВД в Беларуси начало ходить по арендным квартирам: показать договор сдачи, и «что будешь делать 26 января?»
Па нашых звестках, у апошнія дні супрацоўнікі пачалі актыўна абыходзіць арэндныя кватэры ў розных гарадах Беларусі. Пачалося гэта яшчэ ў снежні, а выпадкі фіксуюцца як мінімум у Мінску, Магілёве, Мазыры і Бараўлянах.
Адзначым, што гаворка не пра стандартныя праверкі, калі кватэры абыходзяць участковыя. Зараз міліцыянеры тэлефануюць жыхарам у дамафоны, хочуць зайсці ўнутр і патрабуюць дамову аб арэндзе кватэры.
Па словах людзей, яны правяраюць арэндныя кватэры мэтанакіравана перад так званымі «выбарамі». Ходзяць не выпадкова, а па сваіх спісах, дзе ў тым ліку пазначаны жыхары/ўладальнікі, якія раней былі затрыманыя альбо, што называецца «на алоўку».
Акрамя таго, у шэрагу выпадкаў, у жыхароў таксама пытаюцца, што яны плануюць рабіць 26 студзеня 2025 года.