На русском языке:
«Мы уже 2 часа тут сидим, слушаем этот бред про войну»: Фидбек школьников и студентов от прослушивания многочасового «открытого урока» Лукашенко
▪️ «Урок сёння быў трэшовым, вядома. Разлічвалі адну гадзіну лухту пацярпець, а атрымалася нашмат даўжэй. На пачатку трэцяй гадзіны настаўнікі не вытрымалі і выйшлі з кабінета, каб даць дзецям уцекчы. І дзеці дзякуй богу збеглі. Тым больш, што за першую гадзіну яны перайгралі ва ўсе гульні ў тэлефонах (так, тыя, якія забаронены з 1 верасня). Настаўнікі таксама. Гэты ўрок за*баў усіх. Прабачце»;
▪️ «11 клас закрылі ў актавай зале, настаўнікі звалілі праз 30 хвілін. Дзеці ў шоку, сказалі лухта поўная. Сказалі так будзе раз на месяц. Дзеці злыя кажуць прама: ён ёб**уты»;
▪️ «Надакучыла ўсім прыкладна на першай гадзіне. Усе, хто быў у гэты момант у актавай зале (10-11 класы) перасталі штосьці разумець на першую палову гадзіны. Усе сядзелі ў тэлефонах, і толькі адміністрацыя сядзела і ўважліва слухала гэтае трызненне. Ад сябе магу заўважыць, што запомніліся толькі словы «гісторыя», «генацыд», «памяць», «амерыканцы» і нешта там пра «нацыстаў». А, яшчэ пра дваццаты год, тых «хто зʼехаў, але вельмі жадаюць вярнуцца» і «вас тут не трымаюць». Усё. Усё астатняе маразматычнае трызненне я шчасна праспала»;
▪️ «Вучні адкрыта смяяліся і ўсе тры з паловай гадзіны сцябаліся з гэтага цырку. Лукашэнку ніхто сурʼёзна ўвогуле не ўспрымае. У ліцэі БДУ акрамя трансляцыі была яшчэ ўрачыстая лінейка, на якую прыехаў намеснік старшыні КДБ Гладышаў, у сваёй прамове расказваў пра Фелікса Дзяржынскага як пра станоўчага персанажа. З аўдыторыі выпускалі толькі ў прыбіральню, сталовая была проста зачыненая, таму дзеці фактычна цэлы дзень сядзелі галодныя»;
Дарэчы, пра прыезд у ліцэй БДУ генерал-маёра КДБ яшчэ ўчора паведаміў тэлеграм-канал «Посмотри, брехня?» і гэтая інфармацыя пацвердзілася. Тады ж стала вядома, што спіс адсутных, якія не дадуць «апраўдальны» дакумент, будзе перададзены ў КДБ.
▪️ «Старога дзеда ніхто не слухаў, дзеці гарлапанілі, як заўсёды, перакрыкваючы настаўніка і абмяркоўвалі лета. Ніхто нічога не пачуў і не запомніў. Настаўнік таксама не прымушала слухаць. Вырашалі пытанні перад пачаткам навучальнага года»;
А вось і фідбэк ад аднаго з настаўнікаў: «Кожная школа павінна была забяспечыць прысутнасць вучняў 9-11 класаў на «ўроку» з абавязковым яго абмеркаваннем пасля. Дзяцей да канца ванітавала, некаторыя драмалі. Такое ўздзеянне псіхапатычнай трызненнем на дзяцей – злачынства. Ніякага абмеркавання не было, дзеці і настаўнікі выбягалі пасля ўрока з класа, як з палаючага будынка».