«Мы запускаем Plan B»: Былая рэдактарка TUT.BY запусціла новае беларускае медыя

Plan B
4 хв.

На русском языке: «Мы запускаем Plan B»: Бывшая редакторка TUT.BY запустила новое беларусское медиа

Новае выданне Planbmedia.io запусціла былая рэдактарка партала TUT.BY, экс-палітзняволеная Вольга Лойка, якая ў новым медыя займае пасаду галоўнага рэдактара.

Plan B пазіцыянуе сябе як аўтарскае медыя пра палітыку, эканоміку і сэнс жыцця беларусаў па абодва бакі мяжы. Паведамляецца, што ў іх будуць публікавацца навіны дня, розны трэш, які рызыкуе стаць трэндам, а таксама інтэрвʼю, аўтарскія калонкі, каментарыі, гісторыі і рэйтынгі.

«Мы запускаем Plan B»: Былая рэдактарка TUT.BY запусціла новае беларускае медыя

«Нам усім трэба не проста ведаць, але разумець, што адбываецца і куды мы ідзем. Не баяцца рэфлексаваць. Страх, боль, эйфарыя, надзея – адчуваць гэта ўсё – нармальна, а дзяліцца пачуццямі і эмоцыямі – важна. Каб выжыць. Каб захаваць сябе як асобу, а беларусаў – як нацыю.

У нас ёсць аўтарскі погляд і наяўнасць крыніц з двух бакоў барыкад – адэкватных людзей, якія займаюцца аналітыкай, а не актывізмам. Плюс бясцэнны жыццёвы досвед», – піша рэдакцыя выдання.

Віншуем рэдакцыю з запускам, і прапануем падпісацца на іх сацсеткі:

Telegram.

Instagram,

YouTube.

Facebook.

Папярэдні матэрыял
У беларускага танкабудаваньня на 2023 год амбіцыйныя планы. А што з рэалізацыяй?
Наступны матэрыял
Снарады для Градаў збіраюць рукамі і жадаюць выйсці на 15 000 у год?

Iншыя матэрыялы