На русском языке:
Мы связались с российскими наёмниками в Беларуси и вот, что они нам рассказали
Учора ў 14:50 у адным з каналаў з’явіўся пост: «Калегі, хто ў РБ ёсць, патрэбная дапамога калегам ваярам адбуксіраваць зламаны аўто. Падрабязней у ЛС».
На дапамогу падахвоціўся спецкар «Беларускі Гаюн» і прыкінуўся неабыякавым грамадзянінам. Праз некалькі хвілін вайскоўцы РФ самі выйшлі на сувязь. Калі коратка, у іх белай «Нівы» ў Баранавічах здох рухавік, але давайце па парадку.
«Ніва» расейскіх наймітаў у Баранавічах / Беларускі Гаюн
Што было далей?
Салдаты УС РФ распавялі, што стаяць каля крамы Delfa у г. Баранавічы, і іх трэба адбуксіраваць у раён Слоніма. Скінулі нам і фота аўта – Белая «Ніва» 2329, 2000 г. з дзярж. нумарам м661тм-21 (Чувашская рэспубліка, РФ), а дакладней з горада Ядрын.
А пакуль мы нібыта спяшаліся на дапамогу, пайшла размова. Салдаты сказалі, што не ведаюць колькі яшчэ будуць у Беларусі і цытата: «Саміх ужо ўсё дастала, дадому да сям’і хочацца». А на пытанне: «Па мабілізацыі вы тут ці так?» суразмоўца адказаў коратка: «Найміты» (пайшлі на службу па кароткатэрміновым кантракце).
Частка перапіскі з расійскім наймітам / Беларускі Гаюн
Наёмники РФ в РБ — это интересно
Выказаўшы здагадку, што яны дыслакуюцца на п. «Абуз-Лясноўскі», найміты распавялі: на палігоне знаходзіцца ≈700 чалавек – пяхота і танкісты «з артухай» (з артылерыяй), але нашы суразмоўцы жывуць не на палігоне, пра гэта пазней.
Мужчыны, самі не разумеючы, пацвердзілі, што ў бальніцах Мазыра ў сакавіку 2022 г. знаходзіліся параненыя салдаты УС РФ. А яшчэ нельга не адзначыць, што наш суразмоўца на паведамленне аб салдатах скупляючых алкаголь адказаў: «Ганьба расіі».
Частка перапіскі з расійскім наймітам / Беларускі Гаюн
І яшчэ штосьці
Размова была кароткая, але ён паспеў расказаць дастаткова. Напрыклад, ён таксама напісаў, што салдаты УС РФ ведаюць, куды менавіта іх адпраўляюць ва Украіну. Паводле яго слоў, «У Херсоне таксама ўсё ведалі» і сказаў, што на Херсонскай напрамку стаяць БАРСы (рэзервісты баявога армейскага рэзерву УС РФ).
І так, наш суразмоўца раскрыў і месца дыслакацыі наймітаў УС РФ на тэрыторыі Беларусі – раён в. Чапелева, Слонімскі рн, Гродзенская вобл. А падрабязней пра гэта мы раскажам вам у наступных публікацыях.