У Мінск прыбылі кіраўнік расійскага ЦВК Эла Памфілава і кіраўнік МНС РФ Аляксандр Куранкоў

planespotters.net
3 хв.

На русском языке: В Минск прибыли глава российского ЦИК Элла Памфилова и глава МЧС РФ Александр Куренков

Памфілава разам са сваёй дэлегацыяй плануе сустрэцца з кіраўніцтвам ЦВК РБ і прыняць удзел у беларуска-расейскім форуме «Моладзь і выбары». Таксама паведамляецца, што падчас візіту будуць падпісаныя дамовы аб супрацоўніцтве паміж ЦВК РБ і РФ.

У Мінск прыбылі кіраўнік расійскага ЦВК Эла Памфілава і кіраўнік МНС РФ Аляксандр Куранкоў

Самалёт МНС Расеі.

Дэлегацыя МНС РФ на чале з Аляксандрам Куранковым прыбыла з Масквы ў Нацыянальны аэрапорт «Мінск» сёння, 16 лістапада, у 09:43.

Прыляцелі яны на борце Сухі SuperJet 100-95LR «Аляксей Марэсьеў» з рэг. нумарам RA-89066, які называюць «лятаючы шпіталь» – гэты самалёт абсталяваны модулямі, якія дазваляюць лекарам аказваць дапамогу прама падчас палёту: праводзіць штучную вентыляцыю лёгкіх, стымуляцыю сардэчнай дзейнасці і рэанімацыйныя мерапрыемствы.

Пасля прызямлення, Куранкоў са сваімі калегамі з РБ наведаў Хатынь.

Папярэдні матэрыял
Ціханоўская: «Я абраны прэзідэнт Беларусі, і разам мы пераможам»
Наступны матэрыял
Мы звязаліся з расійскімі наймітамі ў Беларусі і вось, што яны нам расказалі

Iншыя матэрыялы