На русском языке:
МИД Ирака закрывает консульства Беларуси в Багдаде и Эрбиле
Курдскае выданне Rojnews паведамляе, што па рашэнні Міністэрства замежных спраў Ірака закрываецца генеральнае консульства Беларусі ў Багдадзе і ганаровае консульства Эрбіле.
Па інфармацыі выдання, консульствы закрываюць, каб прадухіліць рост іміграцыі. Асноўнай прычынай для закрыцця стала тое, што афіцыйны Мінск спрасціў візавыя працэдуры і стаў выдаваць візы большасці заяўнікаў, якія пасля гэтага імкнуцца нелегальна трапіць у ЕС праз Беларусь. Сёння ж перад будынкам беларускага консульства ў Эрбіле быў спушчаны афіцыйны сцяг РБ.
❗️SICAK GELİŞME
Irak Dışişleri Bakanlığı’nın Belarus Konsolosluğunu kapatma kararının ardından Hewler’deki Belasur Fahri Konsolosluğu önünde bulunan Belarus Bayrağı indirildi!
Belarus-Polonya sınırında yüzlerce Kürt göçmenin bekleyişi ise devam ediyor! pic.twitter.com/IFenqXIkTo
— Rojnews Türkçe (@AjansRojnews) November 6, 2021
Нагадаем, у пачатку тыдня амбасадар Беларусі ў Іраку і Турцыі Віктар Рыбак правёў сустрэчы з кіраўніцтвам іракскага аўтаномнага рэгіёна Курдыстан, сустрэўся з былым прэзідэнтам Курдыстана — Масудам Барзані і прэм’ер-міністрам іракскага Курдыстана Масрурам Барзані. Барзані заклікаў глядзець на праблему з нелегальнай міграцыяй з гуманітарнага пункту гледжання і пры дапамозе гуманітарных арганізацый абараніць жыцці курдскіх жанчын і дзяцей, якія знаходзяцца ў Беларусі.
У Літве, Латвіі і Польшчы працягваецца міграцыйны крызіс. Афіцыйныя Вільня, Рыга і Варшава лічаць, што беларускія ўлады штучна арганізавалі паток бежанцаў з Блізкага Усходу і называюць гэта гібрыднай агрэсіяй.