У Беларусь прылятаў новы самалёт швейцарскага вытворцы бізнэс-джэтаў Pilatus

Mike Sierra Quebec
3 хв.

На русском языке: В Беларусь прилетал новый самолет швейцарского производителя бизнес-джетов Pilatus

4 лістапада ў Беларусь прылятаў самалёт швейцарскага вытворцы бізнэс-джэтаў Pilatus — PC-24 2021 года выпуску з рэгістрацыйным нумарам HB-VQQ. Самалёт прызямліўся ў MSQ пазаўчора ў 12:30, а прыляцеў прама з завода ў швейцарскім Буоксе.

У Беларусь прылятаў новы самалёт швейцарскага вытворцы бізнэс-джэтаў Pilatus

Pilatus PC-24 HB-VQQ в MSQ / Mike Sierra Quebec

Пасля гэтага борт пачаў выконваць нешта падобнае да дэманстрацыйнага палёту для патэнцыйных пакупнікоў: амаль гадзіну кружыў над Мінскам, а пасля накіраваўся ў Брэст, дзе прабыў крыху больш за гадзіну. Характэрна, што якраз пазаўчора ў Брэст з Масквы прылятаў таксама борт Gulfstream G450 з рэгістрацыйным нумарам T7-GIV, які раней належаў Тарасу Козаку, а зараз на ім цалкам мог прыляцець праўладны бізнэсмэн Аляксандр Зайцаў. Акрамя таго, самалёты Pilatus у Беларусі выкарыстоўвае беларускі аператар бізнэс-авіяцыі BySky.

На гэты момант дакладна невядома, з якой мэтай борт прылятаў у Беларусь.

Папярэдні матэрыял
МЗС Ірака закрывае консульствы Беларусі ў Багдадзе і Эрбіле
Наступны матэрыял
У Беларусь даставяць новую партыю кітайскай вакцыны ад каранавіруса

Iншыя матэрыялы