МЗС Літвы: лячыць беларусаў у санаторыі «Belarus» можна па ўхваленні Офіса Ціханоўскай

Romas Sadauskas - Kvietkevičius
3 хв.

На русском языке: МИД Литвы: лечить беларусов в санатории «Belorus» можно по одобрению Офиса Тихановской

Санаторый «Belorus», які знаходзіцца ў літоўскім Друскінінкаі і якім кіруе КСП, скардзіцца, што Літва не выдае візы грамадзянам Беларусі, з-за чаго яны вымушаны звольніць 1/4 частку персаналу.

У МЗС Літвы прапанавалі альтэрнатыўнае вырашэнне спрэчнай сітуацыі – узгадняць спісы тых, хто прыязджае ў санаторый, з Офісам Святланы Ціханоўскай.

«Мы прапануем санаторыю Belorus звяртацца ў Офіс Ціханаўскай, прадстаўляць яму спіс грамадзянаў Беларусі, якія маюць намер прыехаць на лячэнне, і атрымаць яго дазвол на прыезд гэтых людзей. Пасля атрымання адабрэння Офіса Ціханаўскай і рэкамендацый ад іх МЗС гатовы разгледзець пытанне выдачы візаў», – заявілі ў МЗС Літвы.

Папярэдні матэрыял
Цягнікі Гомельскага напрамку едуць з затрымкай да 2 гадзін з-за абрыву кантактнага провада
Наступны матэрыял
Кампанія Flo ліквідуе бізнес у Беларусі

Iншыя матэрыялы