На русском языке:
На 7 месяц войны Лукашенко подтвердил свое участие в «спецоперации»
Пра гэта ён заявіў на нарадзе па пытаннях ваеннай бяспекі.
Некалькі цытат:
◼️ «Што тычыцца нашага ўдзелу ў спецыяльнай ваеннай аперацыі ва Украіне, мы ўдзельнічаем там. Мы гэтага не хаваем. Але мы нікога не забіваем. Мы нікуды не дасылаем сваіх вайскоўцаў. Мы не парушаем свае абавязкі».
◼️ «Наш удзел у тым, каб не дапусціць распаўсюджвання гэтага канфлікту на тэрыторыю Беларусі па-першае. Па-другое, не дапусціць нанясення ўдару па Беларусі пад прыкрыццём спецыяльнай ваеннай аперацыі з боку Польшчы, Літвы і Латвіі. Як я казаў, у спіну рускім страляць ніхто не будзе з тэрыторыі Беларусі. Вось наш удзел».
◼️«Так, мы лечым. Лячылі людзей, калі трэба. Так, мы кормім людзей. І не толькі расейцаў. Мы найбольш кормім тых бежанцаў, жабракоў, бедных людзей, якія па 400-500 чалавек за суткі прыбываюць да нас з Украіны. Ну як іх не накарміць, як іх не лячыць?! Вось такі наш удзел у гэтай ваеннай аперацыі. Іншага няма і не будзе».
Трэба прызнаць, што гэта далёка не першая заява Лукашэнкі аб сваім удзеле ў вайне. Напрыклад, 1 верасня ён выказваўся аб «абсалютнай падтрымцы Расіі». А ў жніўні ён жа сумаваў, што «Мяне ж там як агрэсара падаюць ва Украіне».
Такім чынам, сёння была пастаўленая тлустая кропка ў пытанні ўдзелу рэжыму Лукашэнкі ў вайне ва Украіне. Ні для каго не сакрэт (і мы пра гэта неаднаразова пісалі), што згодна з нормамі міжнароднага права, прадастаўленне тэрыторыі для агрэсіі супраць Украіны – гэта саўдзел у ваеннай агрэсіі. І вось пасля візіту ў Сочы Лукашэнку прыйшлося нарэшце адкрыта заявіць сваім прыхільнікам аб удзеле ў «спецаперацыі». А ўсе гэтыя адгаворкі аб «удзеле на асаблівых умовах» ніякага значэння не маюць.
+1 доказ да крымінальнай справы супраць вайсковага злачынца Лукашэнкі.