Беларусы стварылі петыцыю з просьбай дапрацаваць закон «Аб генацыдзе беларускага народа»

Фота: John Oldale / wikipedia.org
3 хв.

Беларусы стварылі петыцыю з просьбай да Адміністрацыі Прэзідэнта і Савета Міністраў адправіць на дапрацоўку ў Ніжнюю палату парламента законапраект «Аб генацыдзе беларускага народа», які быў прыняты ў двух чытаннях 14 снежня. Тэрмін падпісання петыцыі – да 16 снежня.

У тэксце петыцыі гаворыцца аб тым, што форма гэтага законапраекта наносіць урон нацыянальным інтарэсам дзяржавы і народа Рэспублікі Беларусь. Аўтар законапраекта – былая Міністр інфармацыі, а цяпер – Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Лілія Ананіч.

Сярод прычын аўтары петыцыі выдзяляюць пяць асноўных пунктаў. Коратка яны выглядаюць так:

  1. У законапраекце адсутнічаюць крытэры, якімі карыстаюцца вінаватыя ў генацыдзе беларускага народа. У законапраекце адсутнічае інфармацыя пра рэпрэсіі (пакаранні, допыты, гвалт, прымусовая дэпартацыя на Урал, на поўнач і Далёкі Усход) з боку савецкага ўрада ў адносінах да беларусаў.
  2. У дакуменце ўзгадваецца назва перыяду Вялікай Айчыннай вайны, але пры гэтым няма канкрэтных храналагічных рамак. Гэта пазбаўляе законапраект канкрэтнасці, як канцэптуальнай, так і храналагічнай.
  3. Дакумент ставіць пад сумненне прафесіяналізм аўтара законапраекта.
  4. Пакаранне да 10 гадоў пазбаўлення волі за адмаўленне генацыду беларускага народа пазбаўлена спасылак на даследаванні Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь па дадзенай тэме.
  5. Савет Міністраў пазбаўлены магчымасці рэалізаваць гэтую форму законапраекта, паколькі дакумент не адносіцца да навуковых даследаванняў.

Прачытаць петыцыю цалкам і падпісаць можна на сайце >>>

In English: Belarusians create a petition with a request to refine the law “On genocide of the Belarusian people”
На русском языке: Беларусы создали петицию и просят сделать 31 декабря и 3 января полноценными выходными

Папярэдні матэрыял
Кіраўнік МЗС Літвы: санкцыі ЕС і ЗША супраць Мінска трэба сінхранізаваць
Наступны матэрыял
Шэйман з візітам у Венесуэле, а дзяржСМІ маўчаць

Iншыя матэрыялы