На аэрадроме «Мачулішчы» адбываецца рамонт узлётна-пасадачнай паласы

Мінабароны РБ
3 хв.

На русском языке: На аэродроме «Мачулищи» происходит ремонт взлетно-посадочной полосы

Паводле інфармацыі маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн», зараз на аэрадроме «Мачулішчы» адбываецца рамонт узлётна-пасадачнай паласы (УПП). Да такой высновы можна прыйсці на падставе аналізу звестак спадарожнікавых здымкаў, а таксама авіяцыйнай актыўнасці.

Так, у сувязі з правядзеннем рамонтных работ частка авіяцыйнай тэхнікі 50-й змешанай авіяцыйнай базы, якая дыслакуецца на аэрадроме, 1 верасня перамясцілі на аэрадром «Баранавічы» ў сувязі з пачаткам вучэнняў АДКБ «Баявое братэрства-2023». Размова ідзе пра самалётны парк 50-й авіябазы (Іл-76, Ан-26 і Ту-134). Пасля заканчэння вучэнняў самалёты засталіся ў Баранавічах, і знаходзяцца там да гэтага часу. У сваю чаргу, верталёты 50-й змешанай авіяцыйнай базы з-за правядзення рамонту УПП нікуды не перамяшчаліся.

Вядзенне будаўнічых працы на УПП выразна бачныя і на спадарожнікавых здымках, якія ёсць у нашым распараджэнні. Можна меркаваць, што працы пачаліся пасля 10 верасня.

Нагадаем, што яшчэ ў сакавіку 2023 года мы паведамлялі пра закупкі для аэрадрома «Мачулішчы») 584 аэрадромныя пліты ПАГ-18. Такой колькасці матэрыялаў павінна хапіць, каб замяніць каля 110 метраў ВПП аэрадрома «Мачулішчы» (агульная яе працягласць складае 3000 метраў). Дагавор на пастаўку пліт ПАГ-18 быў падпісаны 31 траўня з кіруючай кампаніяй холдынгу «Беларуская цэментная кампанія».

Закупка аэрадромных пліт ПАГ-18 не зʼяўляецца нечым незвычайным. Напрыклад, у 2022 годзе камандаванне ВПС і войскаў СПА РБ купіла 564 пліты ПАГ-18 для рамонту УПП на аэрадроме «Мачулішчы». У 2021 годзе для гэтых жа было закупленыя 540 пліт.

Раней рамонт УПП быў праведзены на аэрадроме «Баранавічы», што таксама прыводзіла да часовага перамяшчэння авіяцыйнай тэхнікі на іншыя аэрадромы.

Праведзены рамонтных работ трапіла на відэа, апублікаванае 25 верасня МА РБ. На заднім фоне бачная будаўнічая тэхніка, а таксама аўтакран.

Папярэдні матэрыял
Падраздзяленні УС РБ пачалі вяртацца ў пункты сталай дыслакацыі
Наступны матэрыял
Расійскіх вайскоўцаў у Зябраўцы пачала ахоўваць 38-я дэсантна-штурмавая брыгада?

Iншыя матэрыялы