На русском языке:
На БелЖД проходят учения по погрузке-выгрузке воинской техники в любом месте на перегонах
Па інфармацыі Супольнасці чыгуначнікаў Беларусі 29 снежня на Беларускай чыгунцы пачаліся вучэнні па пагрузцы-выгрузцы воінскай тэхнікі з прымяненнем зборна-разборнай металічнай апарэлі СРМА — гэта спецыяльнаепрыстасаванне, прызначанае для разгрузкі або пагрузкі тэхнікі на эшалон у абсалютна любым месцы на перагонах, нават на непрыстасаваных участках.
Трэніроўка па ўстаноўцы СРМА з пагрузачна-разгрузачнымі мерапрыемствамі ўжо прайшла ў раёне чыгуначных станцый Прудок і Ласвіда (Віцебская вобл, РБ). Нагадаем, у раёне ЖД-станцыі Ласвіда знаходзіцца аднайменны палігон 103. Брыгады, дзе ў дадзены момант дыслакуюцца салдаты ВС РФ.
Чыгуначнікі паведамляюць, што такія трэніроўкі для адпрацоўкі навыкаў задзейнічання СРМА праводзяцца і на іншых аддзяленнях БЧ, у ключавых месцах размяшчэння расійскіх войск.
Для ўдзелу ў такіх трэніроўках задзейнічаны:
— Служба ваенных паведамленняў (ВАСА МА РБ),
– работнікі пуцявой гаспадаркі,
– маставікі,
– вылучаўся аўтакран.
Адметна таксама, што для вучэнняў задзейнічаны элементы СРМА 1954 года выпуску. І галоўнае, на працягу больш за дзесяць гадоў на БЧ не праводзілася трэніровак па адпрацоўцы навыкаў устаноўкі такога спецыфічнага абсталявання як СРМА.