На русском языке:
На Ebay продаются мощи Евфросинии Полоцкой или дочери Рогволода
UPD. На наступны дзень пасля публікацыі стала вядома, што мошчы Еўфрасінні Полацкай на ebay з’яўляюцца падробкай.
На аўкцыёне Ebay выстаўлены на продаж сярэбраны рэлікварый з, як мяркуецца, часткай цела святой Еўфрасінні Полацкай. Цяпер стаўка складае $1602.
Унутры рэлікварыя (ёмішча для захоўвання каштоўных рэліквій) знаходзяцца мошчы – косці і часткі плоці святой Еўфрасінні Полацкай, а таксама таблічка з подпісам на лытыні: Sanctus Praxedis Polotiensis Virgin – Святая Праскоўя Еўфрасінні Полацкая, панна.
У апісанні пазначана, што гэта мошчы з калекцыі сям’і Слоскан. Таксама апублікаваны і фатаграфіі дакумента, які прыкладаецца да мошчаў. Падпісаны ён каталіцкім біскупам Баляславам Слоскансам, там стаіць і яго пячатка.
Баляслаў Слосканс – гэта апостальскі адміністратар Магілёва і Мінска, ён жа быў апостальскім візітатарам для беларускіх і рускіх каталікоў візантыйскага абраду на эміграцыі. У розных крыніцах гаворыцца, што ў 1925 г. ён служыў у касцёле Святой Барбары ў Віцебску і быў ахвярай сталінскіх рэпрэсій, у 1927 годзе яго арыштавалі, абвінавацілі ў шпіянажы і саслалі ў Салавецкі лагер.
Пры гэтым біскуп Баляслаў Слосканс забараняў прадаваць мошчы з рэлікварыя. У дакуменце так і напісана: «Не дазваляецца прадаваць якім-небудзь чынам».
Больш за тое, згодна дакументу, гэтыя мошчы могуць належаць не Еўфрасінні Полацкай, а князёўне Параскеве Полацкай. Параскева Полацкая — гэта полацкая князёўна 13 ст., святая каталіцкай, грэка-каталіцкай і праваслаўнай цэркваў.
Згодна крыніцам, Параскева была дачкой Рагвалода, пастрыглася ў манахіні, 7 гадоў жыла пры полацкай царкве Спаса, потым здзейсніла паломніцтва ў Рым (магчыма, ратуючыся ад татар), пражыла ў Рыме некалькі гадоў, атрымала ад папы Аляксандра VI часціцу дрэва Святога Крыжа, якую выслала ў Полацк, дзе тую паклалі ў крыжападобны каўчэг з надпісам, памерла ў Рыме.
Параскева Полацкая таксама прылічана да ліку святых, у дадзеным выпадку папам Рыгорам X (1273).
Калі так, то атрымліваецца, што прадавец на Ebay сам не ведае, што прадае.