На эвакуацыйным рэйсе з Газы ў Беларусь прыляцелі не 43 бежанцы, як чакалася, а 25. Прапаганда зрабіла з гэтага шоу

прапагандысцкія памыйніцы
7 хв.

На русском языке: На эвакуационном рейсе из Газы в Беларусь прилетели не 43 беженца, как ожидалось, а 25. Пропаганда устроила из этого шоу

Учора МЗС паведаміў, што група з 43 грамадзян Беларусі і чальцоў іх семʼяў пакінула сектар Газа праз КПП «Рафах» і патрапіла на тэрыторыю Егіпта.

Сёння за імі адправіўся самалёт «Белавіі». Па іроніі, гэта роўна той жа борт Boeing 737-800 (EW-544PA), які платна эвакуяваў людзей з Ізраілю за $550. Аднак, па словах Чаргінца, з Егіпта людзей вывезлі бясплатна, а зараз, у прамым сэнсе слова, піярацца на гэтым.

Але чамусьці ніхто не гаворыць, а колькі рэальна людзей вярнулася на гэтым самалёце ў Беларусь. Умяшчальнасць самалёта – 189 чалавек. Нам вядома, што на борце прыляцелі 44 чалавекі. Можна падумаць, што гэта роўна тыя 43, якія выбраліся з Газы ў Егіпет, але гэта не так.

Рэальна ў самалёце прыляцела каля 25 уцекачоў, а ўсе астатнія – гэта прапагандысты, невядомы мужчына ў балаклаве, медыкі і псіхолагі з атраду МНС «ЗУБР». Вы гэта самастойна можаце праверыць – проста палічыце людзей на фота і відэа прапаганды.

На эвакуацыйным рэйсе з Газы ў Беларусь прыляцелі не 43 бежанцы, як чакалася, а 25. Прапаганда зрабіла з гэтага шоу

Інакш кажучы, каля 18 чалавек, якія выбраліся з Газы ў Егіпет, не захацелі вяртацца ў Беларусь. А зараз з эвакуацыі астатніх прапаганда робіць паказуху. І вось яшчэ адзін інсайд: каб зняць выхад з самалёта, у эвакуіраваных правялі пашпартны кантроль не ў агульным парадку ў будынку аэрапорта, а проста ў самалёце.

А хто заплаціў за «бясплатны рэйс»?

На эвакуацыйным рэйсе з Газы ў Беларусь прыляцелі не 43 бежанцы, як чакалася, а 25. Прапаганда зрабіла з гэтага шоу

Самалёт Белавіі EW-544PA, на якім праводзілі эвакуацыйныя рэйсы з Ізраіля і Каіра.

Прапагандысты з «Белты» цытуюць нейкага Фарыза Махдзі з Наваполацка: «Вялікі Дзякуй Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку за яго распараджэнне эвакуяваць нашых блізкіх з Газы». (так-так, Белта сапраўды напісала «Дзякуй» з вялікай літары).

Зразумела, за рэйс плаціў не Лукашэнка са сваёй кішэні. Дастаткова ўспомніць, што білеты на эвакуацыйны рэйс з Ізраіля каштавалі ад 550 долараў – у некалькі разоў вышэй за нармальны кошт. Інакш кажучы, пасажыры таго рэйса Тэль-Авіў – Менск аплацілі прапагандысцкае шоў з рэйсам з Каіра.

Як асвятлялі рэйс з Тэль-Авіва і якое шоу зладзілі з эвакуацыяй з Газы

Пра платны эвакуацыйны рэйс з Тэль-Авіва дзяржаўныя выданні напісалі літаральна пару куртатых нататак (у «Белты» ўсяго 4 паста) . А вось з эвакуацыяй з Газы арганізавалі сапраўдны цырк з канямі пір прапаганды: тая ж «Белта» 16 лістапада апублікавала ў сваім тэлеграме 26 (!) пастоў пра эвакуацыю беларусаў з Газы/Каіра. Асвятляўся літаральна кожны чых – ад падрыхтоўкі аэрапорта да каментароў МНСнікаў, псіхолагаў, чыноўнікаў і прапагандыстаў.

Магчыма, Лукашэнка запознена здагадаўся папіярыцца на эвакуацыі беларусаў – асабліва пасля ганебнай «эвакуацыі» за 550 долараў з Тэль-Авіва. А можа, гэтае шоў было створана для арабскага свету. На карысць апошняга можа казаць і тое, што пашпартны кантроль для 25 эвакуантаў з Газы правялі ў парадку выключэння ў самалёце, у той час як беларусы з Ізраіля стаялі ў агульнай чарзе.

Папярэдні матэрыял
Візіт Лукашэнкі ў Гомель перанесены на заўтра?
Наступны матэрыял
Украіна ўвяла санкцыі супраць Талая за гвалтоўны вываз дзяцей з часова акупаваных рэгіёнаў

Iншыя матэрыялы