У канцы жніўня ў Полацкім раёне пачнуцца вучэнні з тэрытарыяльнай абаронай

Мінабароны РБ
3 хв.

In English: Drills with the territorial defense in the Polatsk district will start at the end of August
На русском языке: В конце августа в Полоцком районе начнутся учения с территориальной обороной 

З 22 жніўня па 14 верасня ў Полацкім раёне пройдуць вучэнні з тэрытарыяльнай абаронай. Да такой высновы можна прыйсці на падставе аналізу дадзеных дзяржаўных закупак, якія праводзіліся Полацкім райвыканкамам у ліпені-жніўні бягучага года.

Так, напрыклад, 4 жніўня была апублікаваная закупка паслуг па мыцці ў лазні ваеннаабавязаных. Зыходзячы з умоў тэндару, падрадчыку неабходна забяспечыць мыццём не менш як 120 чалавек. З гэтага можна зрабіць выснову, што на зборы плануецца прызваць не менш як 120 рэзервістаў.

У канцы жніўня ў Полацкім раёне пачнуцца вучэнні з тэрытарыяльнай абаронай

Для правядзення збораў з тэрытарыяльнай абаронай праводзіліся і іншыя закупы. Усяго на падрыхтоўку і іх правядзенне Полацкі райвыканкам выдаткаваў каля 29 789 BYN ($9 443). Усяго ў раённым бюджэце на 2023 год запланаваны выдаткі на нацыянальную абарону ў памеры 125 900 BYN ($39 900). Гэта ў 2,6 раза больш, чым у 2022 годзе.

Зборы ў Полацкім раёне стануць першымі ў Віцебскай вобласці ў 2023 годзе. Усяго з пачатку года зборы з тэрытарыяльнай абаронай прайшлі ў 8 рэгіёнах Мінскай, Брэсцкай, Гомельскай і Гродзенскай абласцей. На названыя зборы было прызвана каля 850 рэзервістаў.

Папярэдні матэрыял
Вучэнні «каля Сувалкскага калідора» на Гожскім палігоне ідуць ужо амаль паўтара года
Наступны матэрыял
Вялікабрытанія ўвяла новыя санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі

Iншыя матэрыялы