In English:
Two workers of Grodno Azot got poisoned with gas
На русском языке:
На «Гродно Азот» двое рабочих отравились газом при выполнении работ
Сёння днём тэлеграм-канал страйкаму «Гродна Азот» паведаміў, што на заводзе адбылося надзвычайнае здарэнне: адзін чалавек памёр, стан другога пакуль не вядомы.
Пазней стала вядома, што надзвычайнае здарэнне на прадпрыемстве «ГроднаАзот» сапраўды адбылося, з-за чаго спынены адзін цэхаў. Па нашай інфармацыі, рабочыя залезлі ў трубу з азотам, у далейшым страціўшы там прытомнасць з-за атручвання газападобным рэчывам.
Па словах крыніц, з прадпрыемства пацярпелых забрала хуткая, на той момант як мінімум адзін з іх знаходзіўся ў цяжкім стане, але ніхто не памёр.