In English:
Cigarettes, alcohol and pots are taken away from Belarusians at the Latvian border
На русском языке:
На латвийской границе у беларусов начали забирать сигареты, алкоголь и кастрюли
Сёння каля 3-й гадзіны ночы ў чатах па праходжанні мяжы пачалі зʼяўляцца паведамленні, што пры праходзе беларуска-латвійскай мяжы, у людзей пачалі забіраць цыгарэты і выліваць алкаголь. На гэта звярнула ўвагу Euroradio.
Людзі пішуць, што мытнікі спасылаюцца на новыя санкцыі ЕС, пра якія Савет ЕС паведаміў у мінулую суботу. Па словах людзей, якія заязджалі ў Латвію сёння ноччу і раніцай, ім паведамілі аб увядзенні забароны на ўвоз не толькі цыгарэт і алкаголю, але таксама касметыкі, тэкстылю, вырабаў з пластыка і металу.
Пішуць, што на мяжы з ночы пачалі прымушаць выліваць алкаголь і выкідваць цыгарэты. Што да касметыкі, то мытнікаў цікавіць менавіта новая касметыка (у тым ліку набытая ў Duty Free), адкрытую ж пакуль ні ў каго не забіралі. Па сітуацыі з вырабамі з пластыка і металу, а таксама з адзеннем пакуль не зразумела. Некаторыя пішуць, што прасілі выкінуць рондаль і пластыкавыя крышкі.
Людзі мяркуюць, што латвійскія мытнікі спасылаюцца на пункт №19 у дакуменце (2024/1865) аб пашырэнні шэрагу санкцыі супраць РФ і на рэжым у Беларусі, які абвяшчае:
«Рашэнне (CFSP) 2024/1864 дазваляе дзяржавам-сябрам дазваляць увоз у Саюз асабістых рэчаў, якія не выклікаюць сурʼёзных асцярог з нагоды абыходу, такіх як прадметы асабістай гігіены ці адзенне, якую носяць вандроўцы ці якая знаходзіцца ў іх багажы, і якія відавочна прызначаны для строга асабістага выкарыстання імі ці членамі іх семʼяў. Ён таксама прадугледжвае выключэнні, якія дазваляюць аўтамабілям уязджаць у Саюз пры пэўных абставінах. Становішча аўтамабіляў з Беларусі, якія ўжо знаходзяцца на тэрыторыі Саюза, можа рэгулявацца дзяржавамі-сябрамі».
Калі вы ці вашыя знаёмыя заязджалі ў Латвію сёння ці плануеце ў бліжэйшыя дні, то просьба паведаміць, якая актуальная сітуацыя з забаронай на ўвоз рэчаў і прадуктаў з Беларусі ў Латвію. Пішыце ў @motolko_bot ці праз ананімную форму для сувязі.