З-за вучэнняў МА РБ у вёску пад Лепелем прыляцелі два снарады: адзін з іх наўпрост у агарод

Лепелький полигон / Минобороны
3 хв.

In English: Two shells fell in a village near Lepel because of the exercises of the Belarusian Ministry of Defense
На русском языке: Из-за учений МО РБ в деревню под Лепелем прилетело два снаряда: один из них прямо в огород

Сёння днём выданне Zerkalo.io паведаміла, што ў вёсцы Бор (Лепельскі раён, Віцебская вобласць) упалі два снарады. Першы – у возера, а другі прама ў вясковы агарод.

Вядома, што недалёка ад вёскі знаходзіцца «Лепельскі» палігон, дзе да 20 жніўня праходзяць раней анансаваныя вучэнні Мінабароны.

З-за вучэнняў МА РБ у вёску пад Лепелем прыляцелі два снарады: адзін з іх наўпрост у агарод

Лакацыя «Лепельскага» палігона і вёскі Бор / Беларускі Гаюн

У прыёмнай Лепельскага райвыканкама журналістам паведамілі, што не ў курсе здарэння: «З-за вучэнняў магло нешта стрэліць, але вёска знаходзіцца тэрытарыяльна далёка». (Вёска знаходзіцца ў прыкладна 5 км ад палігона).

Пазней сітуацыю пракаментавалі і ў МА РБ, праўда іх словы разыходзяцца з тым, што паведамілі журналістам відавочцы.

«На палігоне «Лепельскі» падчас кантрольных заняткаў па стральбе артылерыі ў выніку рыкашэта два снарады ўпалі ў возера і балота, у межах бяспечнага аддалення ад бліжэйшых населеных пунктаў. Шкоды і пацярпелых няма», – паведамілі ў МА РБ.

Папярэдні матэрыял
На Лунінецкім аэрадроме пашыраюць тэрыторыю, але справа гэта небяспечная - там павышаны ўзровень радыеактыўнага забруджвання
Наступны матэрыял
WP: Януковіч у сакавіку знаходзіўся ў Беларусі, рыхтуючыся да вяртання ва Украіну пасля акупацыі Кіева

Iншыя матэрыялы